Знайсці
12.06.2022 / 15:21РусŁacБел

Брытанская разведка: Расія паступова прасоўваецца ў Севераданецку, але яе чакаюць праблемы

Разведка Вялікабрытаніі апублікавала кароткую зводку з ацэнкай цяперашняй сітуацыі з баявымі дзеяннямі на Данбасе.

Паводле брытанскай зводкі: 

— Расія выкарыстоўвае сваю перавагу ў суадносінах сілаў і артылерыі, каб паступова захапіць тэрыторыю Севераданецка і вакол яго.

— Расія па-ранейшаму імкнецца фармаваць дадатковыя баявыя падраздзяленні для разгортвання ва Украіне. У апошнія тыдні, верагодна, пачалася падрыхтоўка да разгортвання трэцяга батальёна. Звычайна ў аперацыях задзейнічаюць не больш за два з трох батальёнаў адначасова. Трэція батальёны ў складзе брыгад часта ўкамплектаваныя не цалкам — Расіі, хутчэй за ўсё, давядзецца спадзявацца на прызыўнікоў або мабілізаваных рэзервістаў для перакідання гэтых падраздзяленняў ва Украіну.

— Адначасовае разгортванне ўсіх трох батальёнаў, верагодна, паменшыць доўгатэрміновую здольнасць гэтых фармаванняў аднаўляцца пасля баёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930