Знайсці
12.06.2022 / 16:19

Украіна стварыла для экспарту збожжа маршруты праз Польшчу і Румынію

Украіна распрацавала маршруты праз Польшчу і Румынію для экспарту збожжа, заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Дзмітрый Сенік. Пра гэта паведамляе Reuters. Акрамя таго, украінцы вядуць перамовы з краінамі Балтыі аб стварэнні і трэцяга калідора для экспарту прадуктаў харчавання.

«Гэтыя маршруты неідэальныя, але мы робім усё магчымае, каб развіваць іх», — сказаў украінскі дыпламат у кулуарах азіяцкага саміту па бяспецы ў Сінгапуры.

Сенік адзначыў, што на тэрыторыі Украіны захоўваецца цяпер да 30 млн тон збожжа, якія трэба экспартаваць.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што разблакаваць украінскія парты дапамагаюць Турцыя, Вялікабрытанія, Канада, ААН і іншыя еўрапейскія краіны. Таксама ён падчас свайго выступу ў Сінгапуры выказаўся пра наступствы харчовага крызісу і вайны ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31