Знайсці
12.06.2022 / 21:01РусŁacБел

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання расказаў, колькі ў нас імпартных трактароў і камбайнаў

«Санкцыі нас на лапаткі не пакладуць», — заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў эфіры АНТ.

Фота: скрыншот АНТ

«Многія заяўлялі, што нібыта беларуская сельская гаспадарка спыніцца, таму што не будзе запасных частак для імпартнай тэхнікі. Пры гэтым імпартнай трактарнай тэхнікі ў нас толькі 4%, кормаўборачных камбайнаў — 12%, збожжаўборачных камбайнаў — 22%.

Гэтыя лічбы не з'яўляюцца крытычнымі. Мы дастаткова спакойна ўсё перажывем. І дзякуй Богу, што мы даўно пачалі займацца імпартазамяшчэннем. Санкцыі нас на лапаткі не пакладуць. А калі нейкія тонкасці будуць, будзем аператыўна рэагаваць», — сказаў Ігар Брыло.

Ён дадаў, што «ў Беларусі не было і не будзе галодных бунтаў». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031