Знайсці
13.06.2022 / 09:47

SIPRI: Рызыка прымянення ядзернай зброі ў свеце дасягнула самага высокага ўзроўню з часоў халоднай вайны

Эксперты стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем свету SIPRI сцвярджаюць, што ўсе дзяржавы «ядзернага клуба» — Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Кітай, Індыя, Пакістан, Ізраіль і КНДР — збіраюцца павялічыць колькасць боегаловак у наступныя гады, піша «Свабода».

«Нягледзячы на тое, што летась былі дасягнутыя значныя поспехі як у галіне кантролю над ядзернымі ўзбраеннямі, так і ў галіне ядзернага раззбраення, рызыка прымянення ядзернай зброі цяпер здаецца вышэйшай, чым калі-небудзь з разгару халоднай вайны», — гаворыцца ў каментарыі да дакладу SIPRI дырэктара інстытута Дэна Сміта.

Па даных SIPRI, у 2021 годзе адбылося нязначнае скарачэнне ядзерных арсеналаў — з больш чым 13 тысяч да 12,7 тысячы, з іх 9,4 тысячы — актыўныя і патэнцыйна гатовыя да выкарыстання. Як адзначае інстытут, скарачэнне запасаў звязанае з тым, што Расія і ЗША знялі з узбраення састарэлыя сістэмы, а колькасць боезарадаў, прыдатных для выкарыстання, застаецца на тым жа ўзроўні. Аднак у SIPRI чакаюць, што ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе арсеналы будуць расці.

Па словах эксперта SIPRI Ханса Крыстэнсена, «ёсць відавочныя прыкметы» таго, што працэс скарачэння колькасці ядзерных узбраенняў, які доўжыўся з часоў заканчэння халоднай вайны, завершаны.

Лідары ў колькасці разгорнутых ядзерных боегаловак па стане на студзень 2022 году:

  • ЗША — 1744 (разам з запасам — 3708);
  • Расія — 1588 (4477);
  • Кітай — 350;
  • Францыя — 280 (290);
  • Вялікабрытанія (у 2021 годзе краіна адмовілася ад публікацыі даных па ядзерных боегалоўках) — 120 (180).

Ядзерным запасам валодае таксама Пакістан — 165 боегаловак, Індыя — 160, Ізраіль — 90 і КНДР — 20.

Па даных SIPRI, ЗША і Расія ў сукупнасці валодаюць больш чым 90% ядзернай зброі, якая ёсць у свеце. Іншыя сем ядзерных дзяржаў распрацоўваюць і разгортваюць новыя сістэмы ўзбраенняў або аб’явілі пра намер зрабіць гэта.

У SIPRI заяўляюць, што праз вайну ва Украіне абвастраецца рыторыка з боку краін «ядзернага клуба». Як гаворыцца ў дакладзе, з-за пачатку вайны Расіі супраць Украіны, яе дыялог з ЗША пра стратэгічную стабільнасць зайшоў у тупік, і ніводная з іншых ядзерных дзяржаў не вядзе перамоў аб кантролі над узбраеннямі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31