Знайсці
13.06.2022 / 11:00РусŁacБел

Брытанская разведка: для поспеху ў Данбасе Расіі трэба фарсіраваць рэкі, але ў яе гэта дрэнна атрымліваецца

Эпіцэнтрам супрацьстаяння УСУ і расійскіх войскаў застаецца Севераданецк, баі за горад працягваліся на выхадных.

У найбліжэйшыя месяцы фарсіраванне рэк, верагодна, стане адным з найбольш важных, вызначальных фактараў у ходзе вайны, гаворыцца ў свежай справаздачы брытанскай ваеннай разведкі.

Цэнтральны і ключавы ўчастак фронту расійскай арміі працягласцю 90 кіламетраў размешчаны на захад ад ракі Северскі Данец. Для дасягнення поспеху на цяперашнім аператыўным этапе наступлення на Данбас Расіі давядзецца або праводзіць амбіцыйныя флангавыя манеўры, або вырашыцца на фарсіраванне ракі.

Да гэтага часу ўкраінскім сілам часта ўдавалася разбурыць масты перад адступленнем. У той час як Расія спрабавала наладзіць складаную каардынацыю, неабходную для правядзення паспяховых буйнамаштабных перапраў праз рэкі пад абстрэламі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930