Знайсці
13.06.2022 / 12:01РусŁacБел

Лукашэнка вырашыў рэфармаваць КДБ

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння абмеркавалі ўдасканаленне працы і развіццё Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа

Лукашэнка прыняў з дакладам па гэтым пытанні кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, дзяржсакратара Рады бяспекі і старшыню КДБ.

«Падышла чарга нам сур'ёзна паглядзець на нашу асноўную спецслужбу — КДБ. Зразумела, што сітуацыя ўскладнілася ў свеце, спецслужбы з кожным годам набываюць усё большае значэнне для дзейнасці той ці іншай дзяржавы. Ды ўжо і нашы людзі ўбачылі ролю і месца КДБ у структуры сілавых органаў і бяспецы нашай дзяржавы. У апошні час актывізаваўся камітэт.

І мы заўважылі, што нам трэба не нейкія там лёгкія змены Камітэта дзяржбяспекі, але да традыцыйных мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, традыцыйных функцый, задач, якія яны вырашаюць, нам трэба ў адпаведнасці з часам дадаваць нейкія іншыя функцыі. Узмацняць, можа быць, існуючыя. Я маю на ўвазе разведку, контрразведку, абарону канстытуцыйнага ладу і гэтак далей, антытэрарыстычную дзейнасць.

Гэта ў любой краіне хлеб спецслужбаў падобнага роду. Натуральна, трэба ўзмацняць дзейнасць некаторых кірункаў. Дзесьці, магчыма, ствараць і новыя. Асабліва ў сілу той інфармацыйнай бяспекі, якая павінна быць у краіне, і той гібрыднай вайны, якая разгорнутая не толькі супраць Беларусі. Яна па ўсім свеце ўжо існуе. Вось тэма нашай сённяшняй размовы для таго, каб канчаткова прыняць рашэнне», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
59
Ха-ха
20
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
64
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930