Знайсці
13.06.2022 / 12:18

«Не ведаеш адказу на пытанне — расказвай гімн». Хто трапляе на працу ў ізалятары часовага ўтрымання

Байполавец Уладзімір Жыгар да таго, як стаць операм крымінальнага вышуку, некалькі гадоў адпрацаваў у ізалятары часовага ўтрымання Мазыра. У выпуску «Тока» ён расказаў, каго бяруць на працу ў ІЧУ і як выглядае ідэалагічная падрыхтоўка.

Жыгар кажа, што ўсе супрацоўнікі, якія ідуць на службу не на афіцэрскія пасады, паступаюць у вучэбны цэнтр (ён знаходзіцца ў вёсцы Гарані Мінскага раёна). Раней падрыхтоўка займала 6 месяцаў, потым скарацілася да трох. Пасля яе супрацоўнік ужо трапляе ў ізалятар часовага ўтрымання альбо ў патрульна-паставую службу.

«Вучэбны цэнтр — гэта такая міні-армія. Асноўная праслойка — сяржанцкі склад. Гэта, па-вялікім рахунку, маладыя людзі, якія дастаткова сярэдне вучыліся ў школе, не змаглі паступіць ва ўніверсітэт. Такі чалавек трапляе ў армію, там яго паўтара года трэніруюць-дрэсіруюць, прычым такімі метадамі, якія ён разумее — грубай сілай. Прыходзячы з арміі, ён трапляе на кантроль РУУС», — апісвае байполавец.

Заняткі ў вучэбным цэнтры — гэта ў асноўным ідэалогія, крымінальнае і адміністрацыйнае права, страявая і агнявая падрыхтоўка.

Шмат каго гэта задавальняе, кажа Жыгар: не прыкладаючы асаблівых высілкаў, за тры месяцы ты атрымліваеш працу. З вучэбнага цэнтра мала адлічваюць.

«Па-за вучэбным часам гэта тая ж армія. Ты ходзіш у нарады, чысціш бульбу, пляц прыбіраеш. А вучоба — ну, цягнуць.

Для многіх гэта адзіная перспектыва ў жыцці. Для тых супрацоўнікаў, якія праходзяць праз вучэбны цэнтр, столь — званне прапаршчыка, у найлепшым выпадку — старшага прапаршчыка. Афіцэрам стаць табе, хутчэй за ўсё, не лёс. І шмат хто з гэтым пагаджаецца.

Мала хто з супрацоўнікаў ідзе ў ВНУ. Тут свае праблемы: ты не вольны чалавек, ты не можаш сказаць «я хачу паступіць сюды ці туды» — пішаш рапарт, і кіраўніцтва дазваляе паступіць ці не. І нічога з гэтым ты зрабіць не можаш», — тлумачыць былы супрацоўнік ІЧУ.

Як выглядае ідэалагічная падрыхтоўка? 

«Штовечар у цябе прагляд АНТ ці БТ. Увесь вучэбны цэнтр збіраецца, сядае і глядзіць навіны. Табе чытаюць ідэалагічныя матэрыялы перад тымі ці іншымі заняткамі. Ёсць непасрэдна сама ідэалогія як прадмет, дзе тлумачаць, што такое добра, а што такое блага, дзе здраднікі, а дзе абаронцы Айчыны. У мой час некалькі разоў паказвалі «Плошча. Жалеззем па шкле».

Табе ўдзёўбваюць у галаву: не ведаеш нейкі прадмет ці адказ на пытанне — расказвай гімн».

Але, па словах Жыгара, самі курсанты гэтую інфармацыю ўспрымаюць абыякава.

Афіцэры, якія працуюць у вучэбным цэнтры, дзеляцца на дзве часткі — адны займаюцца вучобай, другія — бытам.

«Тыя, хто займаецца вучобай, — гэта ў асноўным былыя аператыўнікі, участковыя. Іх стаўленне вельмі адрозніваецца ад таго, як ставяцца былыя супрацоўнікі вайсковых часцей — 3214, 5525. Для апошніх ты маўклівы раб. Яны займаюцца тым, што не пакідаюць табе вольнага часу для нейкіх дурных думак, і ты заўсёды робіш так, каб не трапіць ім на вочы.

З табой камунікуюць, як у войску — дастаткова прыніжальна. Нармальнаму чалавеку глядзець на гэта дзікавата. Былі моманты, калі з-за аднаго не запраўленага нармальна, па іх меркаванні, ложка проста знішчалі ўвесь кубрык, і гэта рабілі выключна ў выхаваўчых мэтах. Былі людзі, якія ламаліся, пісалі рапарты, каб сысці. Але калі даходзіць да такога, афіцэры адразу ж даюць задні ход — пачынаць угаворваць (маўляў, ты ж ужо такі перыяд вытрымаў, хутка будзеш дома), тэлефануюць сваякам, каб чалавек застаўся», — дзеліцца Жыгар.

Больш — у відэа:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30