Знайсці
13.06.2022 / 13:19

«Але гэта ў сэрцы велічэзнай Расіі». Лукашэнка загадаў адкрыць у беларускім павільёне ВДНГ краму

Адпаведныя заявы ён зрабіў на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці беларускага павільёна на ВДНГ у Маскве, піша БелТА.

Беларускі павільён на ВДНГ

«Сітуацыя вакол Беларусі, асабліва ў сферы эканомікі, дыктуе асаблівую актуальнасць, і пэўныя нестандартныя патрабуюцца дзеянні ў сувязі з гэтым. Ясна, што ў гэтай сітуацыі асноўным нашым партнёрам (як было раней), то тым больш (цяпер) стала Расійская Федэрацыя. І працы на расійскім рынку мы надаём асаблівае значэнне. Гэта ні для каго не з'яўляецца сакрэтам. Таму мабілізуюцца ва ўрадзе (калі не, то павінны) усе рэсурсы для таго, каб эфектыўна дзейнічаць на ўсходнім кірунку. Гэта не значыць, што мы павінны забыцца на іншыя рынкі — краін, што развіваюцца, і нашы традыцыйныя рынкі, Еўрапейскага саюза, ЗША.

Але пакуль мы не можам там працаваць так эфектыўна, як працавалі да ўвядзення гэтых пакетаў санкцый. Цяпер зразумела — Расію будуць душыць да мяжы, а заадно і нас. Каб Расія не змагла абысці санкцыі праз Беларусь. Такая сітуацыя», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым трэба развіваць «рэкламна-выставачную дзейнасць», у тым ліку на базе павільёна ВДНГ.

«Для мяне, маёй працы ён значны ў тым плане, што калісьці мы яшчэ ў часы Барыса Мікалаевіча Ельцына з Назарбаевым вельмі жорстка паставілі пытанне перад Расіяй, каб ВДНГ была, як у Савецкім Саюзе, каб там былі прадстаўленыя ўсе рэспублікі. У тым выпадку, калі ставілася гэтае пытанне мною і Назарбаевым, каб кожная постсавецкая рэспубліка […] Балтыйскія краіны адмовіліся ад гэтага, ну Гасподзь з імі… Каб гэты ВДНГ быў прыведзены ў парадак і кожнаму быў павільён. Так мы атрымалі для Беларусі павільён», — расказаў Лукашэнка.

Цяпер, па яго словах, трэба зрабіць так, каб павільён быў прыбытковым прадпрыемствам, а ў ім былі прадстаўленыя дасягненні краіны: ежа, адзенне і тэхніка.

«Слухайце, бо мне важна, каб гэта было прыбытковае мерапрыемства. Але яшчэ важней, каб там дасягненні краіны былі прадстаўленыя.

І самыя высокія дасягненні — прадукты харчавання, адзенне, тэхніка ці яшчэ нешта, прадаваліся праз ВДНГ, праз наш павільён. Мне кажуць: ведаеце, гэта не прыстасаванае для гэтага. Слухайце, мне ўсё роўна, для чаго прыстасаванае. Але гэта ў сэрцы велічэзнай Расіі. Крама, можна сказаць. Вы ж цяпер гандлюеце там — іпэшнікі і іншыя. З прыбыткам працуеце. А як Беллегпраму, дзяржаўным прадпрыемствам туды прыйсці, нешта выставіць і прадаць, — гэта нельга. Як разумець?» — спытаў ён.

Лукашэнка загадаў выставіць у павільёне беларускую прадукцыю.

«Павінны быць нашы прадукты, якія мы вырабляем, — ад прадуктаў харчавання да тэхнікі. І рэалізаваныя, наколькі гэта магчыма. А таксама заключаныя кантракты. Эфектыўнасць павінна быць гэтага Беларускага цэнтра, за які я, падкрэсліваю, змагаўся», — сказаў ён

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30