Знайсці
13.06.2022 / 14:35

«Сеня, Сеня, ты дзе?» Вынеслі прысуд кіроўцу, які збіў на пераходзе каляску з дзіцем і веласіпедыста

Сёння суд Першамайскага раёна Мінска абвясціў рашэнне па справе аб дарожна-транспартным здарэнні, якое здарылася ў снежні 2021 года на пешаходным пераходзе насупраць Нацыянальнай бібліятэкі. Тады кіроўца Ford, праехаўшы на забараняльны сігнал святлафора, збіў дзіцячы вазок з дзіцем і веласіпедыста, які пераходзіў праезную частку, піша Onliner.by.

ДТЗ на пераходзе

7 снежня каля 17:30 кіроўца аўтамабіля Ford ехаў па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Каліноўскага ў напрамку вуліцы Філімонава. Наперадзе быў рэгуляваны пешаходны пераход, святлафор працаваў. Машынам загарэўся чырвоны, але кіроўца не тармазіў. Пазней на судзе ён не змог гэта растлумачыць.

«Я не разумею, што адбылося. Не магу нічога патлумачыць: не таму, што не хачу, я проста сам гэтага не ведаю. Я нічога не ўжываў, увага не адцягвалася, я не карыстаўся тэлефонам, сястра на пасажырскім месцы наогул маўчала», — казаў ён.

Праезную частку па пераходзе перасякалі людзі, у тым ліку Марына з двума дзецьмі: трохгадовую Насцю яна везла ў калясцы, а шасцігадовы Сеня ішоў побач. Таксама на пераход выехаў веласіпедыст — Павел.

«Бачыў зялёны сігнал пешаходнага пераходу, ён ужо доўга гарэў — секунд 5 дакладна. Я паглядзеў налева, бачыў машыну, якая набліжалася, але была яшчэ ўдалечыні. На супрацьлеглым баку машыны стаялі. Адпаведна, я паехаў», — распавядаў ён у судзе.

Тое, што адбылося далей, відаць на запісе камеры відэаназірання.

«Мы ішлі па знаёмым пераходзе, гарэў зялёны, побач былі людзі, я бачыла машыны на іншым баку. Тое, што гэты аўтамабіль не збіраецца спыняцца, я зразумела толькі ў той момант, калі ён урэзаўся ў вазок. Яна проста выпырхнула ў мяне з рук з такім дзіўным шолахам… Памятаю, я стаяла і зусім не разумела, што адбываецца, дзе мае дзеці? Насця была ў калясцы, Сеня ішоў са мной побач, трымаўся за каляску. Я закрычала «Сеня, Сеня, ты дзе?»А ён стаяў побач са мной і крычаў: «Мама, я тут». Вакол былі людзі», — прыгадвае Марына.

Высновы следства

У выніку ДТЗ цяжкія цялесныя пашкоджанні былі прычыненыя трохгадовай Насці, а таксама веласіпедысту Паўлу.

Кіроўцу Ford выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса («парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання»). Следства выявіла, што кіроўца рухаўся па праспекце з перавышэннем хуткасці (каля 68 км/г пры дазволенай 60 км/г), таксама ў аўтамабіля былі няспраўнасці хадавой часткі і зношаная гума.

«Кіроўца праявіў злачынную нядбайнасць, не знізіў хуткасць руху, каб саступіць дарогу пешаходам, не спыніўся перад стоп-лініяй, выехаў на рэгуляваны пешаходны пераход, дзе здзейсніў наезд на пешаходаў, якія перасякалі праезную частку, дзіця ў дзіцячым вазку і веласіпедыста», — агучыў у судзе дзяржаўны абвінаваўца.

Хадайніцтва

У судзе кіроўца прызнаў віну цалкам. Ён дадаў, што глыбока раскайваецца ў зробленым, а таксама сказаў, што хацеў бы проста застацца на волі.

Характэрна, што Марына, мама пацярпелай дзяўчынкі, хадайнічала ў судзе аб прызначэнні абвінавачанаму пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.

«Я нічога не патрабую ад яго. Дзеці павінны расці з бацькам, ён нармальны чалавек. Ён не быў абдолбаным, не быў п'яным. Я думаю, цяпер ён будзе ездзіць вельмі акуратна, калі наогул будзе ездзіць», — дадала яна.

Павел — іншы пацярпелы — таксама заявіў, што не мае да кіроўцы прэтэнзій. Бакі паведамілі, што кіроўца кампенсаваў прычыненую шкоду.

Прысуд

У панядзелак, 13 чэрвеня, суд абвясціў прынятае рашэнне.

Кіроўца прызнаны вінаватым у злачынстве, яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30