Знайсці
13.06.2022 / 15:10РусŁacБел

Падумаў, што гарыць яго машына, і пабег так хутка, што парваў сухажылле. Дзіўны пацярпелы па справе Аўтуховіча

Па справе Аўтуховіча пацярпелымі праходзяць некалькі міліцыянтаў. Ніхто з іх на суд не ходзіць. Затое пасяджэнне наведваў іншы нечаканы пацярпелы.

Аўтуховіча «з паплечнікамі» вінавацяць у падпале дома і машыны ў Ваўкавыску ў кастрычніку 2020 года і ў падрыве машыны ў Гродне ў лістападзе 2020. Абедзве машыны і дом належалі супрацоўнікам міліцыі.

Ніхто з пацярпелых міліцыянтаў на суд не ходзіць. Вядома, што ў першы дзень прыязджалі двое пацярпелых з Ваўкавыска, падпісалі паперу, каб разглядалі без іх і больш на працэсе не з’яўляліся.

Адзін з пацярпелых — жыхар Ваўкавыска Анатоль Кавалевіч. Ён падумаў, што гарыць яго машына, і пабег да яе так хутка, што пры гэтым парваў сухажылле на назе. Калі ж убачыў, што гарыць аўто суседа-міліцыянта, то, нягледзячы на траўму, змог перагнаць сваю машыну ў іншае месца.

Анатоль Кавалевіч, пацярпелы

Дзяржаўным тэлеканалам Кавалевіч расказваў, што яму пасля рабілі аперацыю і ён нейкі час хадзіў на мыліцах.

Цяпер Кавалевіч, як і гаспадары спаленых аўтамабіляў, таксама хоча кампенсацыю «за маральную і матэрыяльную шкоду».

Болей пра суд чытайце тут:

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
31
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930