Германія аднавіла выдачу турыстычных віз беларусам
З 11 чэрвеня ў Германіі адмянілі любыя абмежаванні на ўезд, якія дзейнічалі з-за каранавіруса.
Цяпер зноў можна падаваць дакументы на шэнгенскія турыстычныя візы ў пасольства Германіі ў Мінску.
«Дапускаецца ўезд на тэрыторыю Германіі з Рэспублікі Беларусь для любых мэт паездак (у тым ліку турызм і наведванне сваякоў і сяброў). Патрабаванне прад'яўлення даведкі аб вакцынацыі, даведкі аб перанесеным захворванні альбо выніку тэсту на каранавірус пры ўездзе на тэрыторыю Германіі адмяняецца.
Пасольствам Германіі ў Мінску зноў прымаюцца хадайніцтвы аб атрыманні візы для любых мэт паездкі. У сувязі з павышаным попытам час апрацоўкі візавых хадайніцтваў можа павялічыцца», — паведамляецца на сайце пасольства.
Пакуль свабодных месцаў для запісу на прыём няма. Але інфармацыя пра іх колькасць рэгулярна абнаўляецца.
️ ️





