Знайсці
13.06.2022 / 16:52РусŁacБел

У Мінску праходзіць першы «Півоневы фэст» ФОТЫ

У Мінску 11 чэрвеня адкрылася першая рэспубліканская выстава півонь. На ёй можна ўбачыць больш за сто гатункаў гэтых кветак, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Такая выстава ў краіне праходзіць упершыню.

— Кожны дзень працы фестывалю мы дадаём новыя гатункі па меры іх цвіцення. У залах падтрымліваецца камфортная для кветак тэмпература — 16-17°С, — распавядае каардынатар выставы Вікторыя Кукішава.

Акрамя кветак, у выставачных залах прадстаўленыя работы беларускіх мастакоў.

— У Мінску ёсць супольнасць аматараў півонь, дзе людзі абменьваюцца вопытам, дзеляцца сваімі дасягненнямі. Паколькі кантакты адбываюцца толькі ў інтэрнэце, і фота не перадаюць паўнату прыгажосці кветак, вырашылі аб'яднацца і правесці такую выставу. Пасля ўжо вырашылі дапоўніць півоні мастацтвам — атрымаўся вось такі праект, — распавялі ў галерэі.

«Півоневы фэст» у Мінску доўжыцца ўсяго тыдзень. Наведаць выставу ў Мастацкай галерэі «Арцель» можна да 19 чэрвеня з 12:00 да 20:00.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера