Знайсці
13.06.2022 / 18:02РусŁacБел

У Беларусі ёсць свая тэст-сістэма для дыягностыкі воспы малпаў

Дырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў расказаў сёння журналістам, што ў яго ведамстве некалькі гадоў таму была распрацаваная тэхналогія стварэння тэст-сістэм для дыягностыкі розных інфекцыйных захворванняў. Цяпер такая тэхналогія створаная і для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў.

Паводле Гарбунова, гэта стандартная ПЛР-тэхналогія, якая ўключае ў сябе некалькі этапаў. 

«Думаю, дыягностыку пачнём рабіць у нашым цэнтры, ён створаны пад асабліва небяспечныя інфекцыі, у нас ёсць усе магчымасці для гэтага. Па крытэрыі СААЗ, воспа малпаў адносіцца да 3-й групы біярызыкі. Нашы крытэрыі больш жорсткія, так што ў нас — да 4-й групы. Гэта значыць, трэба працаваць у самых жорсткіх умовах бяспекі», — сказаў Уладзімір Гарбуноў.

Тэст-сістэма працуе даволі хутка, вынікі дыягностыкі будуць вядомыя на працягу некалькіх гадзін пасля паступлення біяматэрыялу. Зрэшты, Гарбуноў упэўнены, што шырокага прымянення гэтая тэст-сістэма не знойдзе, бо ён не думае, што воспа малпаў надта ў нас распаўсюдзіцца.

Што да магчымай вакцынацыі, то, паводле спецыяліста, «вірус малпінай воспы роднасны вірусу натуральнай воспы. Асобы, якія былі вакцынаваныя ад яе, маюць імунітэт. Хто нарадзіўся да 1980-х — у гэтым дачыненні шчасліўчык».

Але пры неабходнасці Мінздароўя зможа хутка пачаць вакцынацыю, вакцына ад воспы малпаў існуе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930