Знайсці
13.06.2022 / 19:32РусŁacБел

За мінулыя выхадныя ў Беларусі ўтапіліся 16 чалавек

Нарэшце ў Беларусь прыйшлі цёплыя і нават гарачыя дні, і людзі, як заўсёды ў такіх выпадках бывае, пацягнуліся да вады. Пры гэтым забываючыся, што вадаёмы тояць у сабе не толькі прыемнасць, але і небяспеку. Следчы камітэт паведаміў, што за суботу і нядзелю ў Беларусі на вадзе загінулі 16 чалавек, сярод якіх адзін непаўналетні.

Фота: Следчы камітэт

Галоўныя прычыны гібелі людзей: ігнараванне правіл бяспечных паводзін, у большасці выпадкаў падмацаванае ўжываннем алкаголю, адсутнасць кантролю з боку бацькоў за дзецьмі, купанне ў забароненых месцах.

Так, 11 чэрвеня 46-гадовы жыхар Столінскага раёна разам са сваім знаёмым падчас рыбалкі ўжывалі алкаголь. Пасля мужчыны вырашылі выкупацца ў сажалцы паблізу вёскі Верхні Церабяжоў. Падчас купання адзін з іх стаў тапіцца, а сябар ягоны дапамагчы яму не змог, ратавальнікі дасталі толькі ўжо мёртвае цела.

16-гадовы падлетак у кампаніі сваіх аднакласнікаў адпачываў на беразе кар'ернага вадаёма ў Оршы. Яны пайшлі плаваць на надзіманым матрацы, а праз некаторы час школьнік недзе прапаў. Паводле папярэдніх звестак, падлетак не ўмеў плаваць, а ў ваду пайшоў за кампанію з сябрамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930