Знайсці
13.06.2022 / 19:54

На аўкцыёне Christie's прададзеныя 4 брагінскія метэарыты

У маі стала вядома, што Sotheby's выстаўляў на таргі брагінскі метэарыт вагой 2,644 кг. Але, аказваецца, іншы аўкцыён, Christie's, не так даўно таксама прадаў цэлыя 4 такія касмічныя целы, знойдзеныя ў Беларусі. Яны знаходзяцца ў пераліку рэалізаваных лотаў на сайце аўкцыёна, піша сайт belmir.by.

Два метэарыты апрацаваныя ў выглядзе прыгожых кубоў, а два пакінутыя ў неапрацаванай форме. Пры гэтым адзін з кубоў прададзены за цэлых 87 500 даляраў пры папярэдняй ацэнцы ў 6 000 — 8 500 даляраў.

Адзін з неапрацаваных набыты за 10 710 брытанскіх фунтаў стэрлінгаў пры ацэнцы ў 25 000 — 35 000 фунтаў.

У гэтым своеасаблівым рэйтынгу далей ідзе іншы куб, аддадзены за 9 375 фунтаў стэрлінгаў пры ацэнцы ў 5 000 — 8 000 фунтаў, і, нарэшце, іншы неапрацаваны, набыты за 2 000 фунтаў стэрлінгаў пры ацэнцы ў 2 000 — 3 000 фунтаў.

Інфармацыя, калі і як метэарыты былі рэалізаваны, недаступная. Аднак пры супастаўленні дадзеных можна выказаць здагадку, што названыя брагінскія метэарыты выстаўляліся на таргі ў рамках анлайн-аўкцыёна «метэарыты з калекцыі Майкла Фармера», які праходзіў з 23 сакавіка па 6 красавіка 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30