Знайсці
13.06.2022 / 20:41РусŁacБел

Украіна хоча забараніць прадаваць на сваёй тэрыторыі кнігі з Расіі і Беларусі

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект, які мае паставіць бар'ер расійскім і беларускім кнігам на тэрыторыі Украіны. Ягонымі суаўтарамі сталі больш за 50 дэпутатаў з розных фракцый, у тым ліку старшыня Вярхоўнай Рады і яго намеснікі. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку народны дэпутат, былы кіраўнік украінскага Інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч. 

Мэта дакумента, паводле Вятровіча — перакрыць уплыў «рускага свету» на ўкраінскае кнігавыданне і кнігараспаўсюд як звонку, так і ўсярэдзіне краіны.

Законапраект прадугледжвае забарону імпарту кніг з Расіі і Беларусі, спыненне продажу раней увезеных расійскіх кніг, амаль поўная забарона друку і ўвоз твораў грамадзян Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым пра класікаў гаворка не ідзе, толькі пра цяперашніх расійскіх аўтараў.

У самой Украіне кнігі, паводле законапраекта, змогуць выдавацца толькі на ўкраінскай мове, мовах ЕС і карэнных народаў Украіны (да іх належаць толькі крымскія татары, караімы і крымчакі). На іншых мовах (у тым ліку на рускай) могуць выдавацца арыгінальныя творы, але не пераклады. Гэтая норма, на думку Вятровіча, «заблакуе планы «рускага свету» захапіць наш кніжны рынак знутры».

Таксама, на думку Вятровіча, «не менш важна прыняць нарэшце ў другім чытанні законапраект 6287 аб падтрымцы ўкраінскіх кніжных крамаў і выдавецтваў. Спадзяюся, гэта адбудзецца ўжо на бліжэйшым пленарным пасяджэнні».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031