Знайсці
13.06.2022 / 22:01РусŁacБел

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін ураджэнец Беларусі, які ваяваў на баку Масквы

У Вайсковай акадэміі паветрана-касмічнай абароны імя Жукава ў Цвяры 11 чэрвеня прайшло развітанне са старшым лейтэнантам Узброеных сілаў Расіі Андрэем Бабко, паведамляе Радыё Свабода. Яму было 35 гадоў.

Андрэй Бабко нарадзіўся ў Беларусі. Як стала вядома Свабодзе, у яго засталіся сваякі ў Мар’інай Горцы і Магілёве. З Беларусі родам ягоная маці.

Бацька загінулага, Аляксандр Бабко, служыў у мар’інагорскім спецназе і загінуў 24 студзеня 1995 года ў Грозным у першую чачэнскую вайну. Ягоны сын Андрэй вучыўся ў школе ў Цвяры ў Расіі, там жа скончыў сувораўскую вучэльню. Пяць гадоў праслужыў на расійскай вайсковай базе ў Таджыкістане.

Ва Украіне Бабко быў у складзе танкавага разведвальнага батальёна. Апошні раз даступны анлайн ён быў 14 траўня, акурат у свой дзень нараджэння. У Андрэя Бабко засталася жонка і 7-гадовы сын.

Раней паведамлялася пра гібель ва Украіне яшчэ пяці вайскоўцаў, што былі звязаныя з Беларуссю і ваявалі на баку Расіі: Пятра Лузанава, Паўла Яўглеўскага, Іллі Курналёва, Уладзіслава Чарнова і Мікалая Маркава.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларусаў, якія ваююць ва Украіне на баку Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930