Знайсці
14.06.2022 / 10:57РусŁacБел

КДБ зноў папоўніў спіс «тэрарыстаў». Там дзевяць новых прозвішчаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У пералік уключылі яшчэ дзевяць прозвішчаў. Многія з іх праходзяць па справе аб каментарыях пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра, піша «Зеркало».

На сайце КДБ апублікаваны новы спіс ад 10 чэрвеня (папярэднія змены ўносіліся 30 траўня).

Усе новыя фігуранты праходзяць абвінавачанымі па крымінальных справах:

20-гадовая Данута Перадня, жыхарка Магілёўскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК Беларусі;

50-гадовы Андрэй Ражкоў, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі;

24-гадовы Яўген Блахінскі, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі;

40-гадовы Аляксей Маеўскі, жыхар Мінскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі;

43-гадовы Юрый Жукоўскі, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі;

29-гадовы Аляксандр Гаўрылік, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі, затрыманы за каментарыі пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра, прызнаны палітвязнем;

34-гадовы Аляксандр Пятрашка, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі, затрыманы за каментарыі пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра, прызнаны палітвязнем;

46-гадовая Аксана Каспяровіч, жыхарка Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі, затрыманая па справе аб каментарыях пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра, прызнаная палітвязнем;

31-гадовы Андрэй Кандратовіч, жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) КК Беларусі, затрыманы па справе аб каментарыях пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра, прызнаны палітвязнем.

Раней у «спіс тэрарыстаў» КДБ дадаў яшчэ 15 беларусаў, у тым ліку Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. Усе яны асуджаныя.

Са жніўня 2020 года ў пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» з'явілася больш за 70 грамадзян Беларусі, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя.

У спіс КДБ уключылі новых людзей. Хто яны?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
35
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930