Знайсці
14.06.2022 / 12:05РусŁacБел

Wildberries пачаў прадаваць вопратку і аксесуары брэнда Zara

Анлайн-рытэйлер Wildberries пачаў прадаваць вопратку і аксесуары брэнда Zara, які сышоў з Расіі. Раней на Wildberries зʼявіліся ў продажы рэчы марак Massimo Dutti і Pull&Bear, якія, як і Zara, уваходзяць у канцэрн Inditex.

Расійскія крамы брэндаў, якія ўваходзяць у Inditex, зачыніліся неўзабаве пасля пачатку ўварвання РФ ва Украіну.

У Беларусі ж гандлёвыя кропкі з прадукцыяй многіх брэндаў працягвалі дзейнічаць.

Захаванне брэндаў абумоўленае тым, што значная частка міжнародных кампаній, прадстаўленых у Беларусі, працуе не наўпрост, а праз франчайзінгавыя і эксклюзіўныя дагаворы з беларускімі кампаніямі і іх партнёрамі з іншых краін.

Напрыклад, Fashion House прадае ў Беларусі адзенне Mango, Womenʼsecret, Orsay, Jack&Jones. «Тытунь-Інвест» — Tommy Hilfiger, Calvin Klein, Karl Lagerfeld. Уладальнікам франшызы Mcdonaldʼs у Беларусі з'яўляецца бізнэсовец з Казахстана Кайрат Баранбаеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930