Знайсці
14.06.2022 / 13:16РусŁacБел

Кліенты давернага кіравання падалі ў суд на Альфа-Банк

Як стала вядома OL, група кліентаў давернага кіравання падала іск супраць Альфа-Банка. Першае пасяджэнне прызначанае на 27 чэрвеня ў судзе Савецкага раёна Мінска.

У раскладзе судоў у якасці істцоў на пасяджэнні пазначаныя 9 чалавек, а ў ролі адказчыка — Альфа-Банк. У графе прадмет спрэчкі — абарона правоў спажыўцоў.

Кліенты давернага кіравання, якія падалі іск да банка, у размове з карэспандэнтам OL адмовіліся каментаваць сітуацыю як мінімум да пачатку разгляду справы. Не каментуе падзеі пакуль і сам Альфа-Банк.

У канцы сакавіка прадстаўнікі ЗАТ «Альфа-Банк» атрымалі афіцыйнае апавяшчэнне ад большасці брокераў з Вялікабрытаніі і краін ЕС аб тым, што інвестыцыйныя рахункі давернага кіраўніка замарожаныя. У прэс-службе банка тады ўдакладнілі, што прычына — у санкцыях. У выніку былі прыпыненыя аперацыі па інвестыцыйных рахунках давернага кіравання, а купля і продаж каштоўных папер сталі немагчымымі.

Банк запэўнівае, што прадпрымае ўсе меры для аднаўлення працы ДК, аднак многае залежыць не ад яго.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031