Знайсці
14.06.2022 / 14:59РусŁacБел

Прасоўваць беларускі кантэнт і выдаліць прапаганду. Ціханоўская і яе каманда сустрэліся з Meta, Microsoft і Google

Падчас візіту ў Капенгаген каманда Святланы Ціханоўскай сустрэлася з прадстаўнікамі тэхналагічных гігантаў.

Паводле саветніка Ціханоўскай Франака Вячоркі, яны абмяркоўвалі з прадстаўнікамі Google праблемы з беларускай мовай — напрыклад, на YouTube беларускамоўны ролік нельга паставіць на манетызацыю ад рэкламы.

Вячорка кажа, што Google паабяцаў нарэшце пачаць працу над гэтым.

Таксама ішла гаворка пра асобны сегмент для Беларусі ў межах прадуктаў Google, бо раней наша краіна была прывязаная да Расіі. Каманда Ціханоўскай мяркуе, што трэба стварыць асобны офіс па Беларусі.

Прадстаўнікі Ціханоўскай таксама размаўлялі аб прасоўванні беларускага незалежнага кантэнту, пра семінары па алгарытмах прасоўвання ў Фэйсбуку і Інстаграме, рэкламнае крэдытаванне для незалежных рэсурсаў.

З прадстаўнікамі Фэйсбука і Google абмяркоўвалі таксама блакаванне прапагандысцкіх ролікаў. Прадстаўнікі кампаній адказалі, што большасць ролікаў і акаўнтаў ужо заблакавалі, але гэтая праца будзе працягнутая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера