Знайсці
14.06.2022 / 16:50

ТАА «ТУТ БАЙ Медыя» прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Што гэта значыць?

14 чэрвеня рашэннем Эканамічнага суда г. Мінска таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТУТ БАЙ Медыя» прызнанае экстрэмісцкай арганізацыяй. Пра гэта паведаміў канал Вярхоўнага суда.

Што гэта значыць і якія будзе мець наступствы? Як тлумачыла «Зеркала», з пункту гледжання беларускага заканадаўства, экстрэмісцкая арганізацыя і фармаванне — гэта розныя рэчы з рознымі прававымі наступствамі.

У выпадку, калі арганізацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Беларусі, прызнаецца экстрэмісцкай, яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі забараняецца і яна ліквідуецца на падставе рашэння суда. Закон дадаткова забараняе выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі такой арганізацыі (як здарылася з «ТУТ БАЙ Медыя»). Прымаць такія рашэнні суды могуць па зваротах пракуратуры. Таксама на маёмасць арганізацыі можа быць накладзены арышт.

Крымінальная адказнасць прадугледжаная толькі для юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў паводле арт. 423-1 КК Беларусі (невыкананне пастановы аб прызнанні арганізацыі, дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкімі). Напрыклад, калі нейкая кампанія размесціць на сваім плакаце лагатып Tut.by, то яе службовым асобам будзе пагражаць штраф або пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

«Экстрэмісцкае фармаванне» — гэта «група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, альбо якая аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць».

За стварэнне, удзел, фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30