Знайсці
14.06.2022 / 17:04

Супрацоўнікі «Ладэ»: Адбылося пасяджэнне Мінздароўя, кампанія працягне працу

Кампанія «Ладэ», чыю дзейнасць часова прыпыніла Міністэрства аховы здароўя 16 мая, зноў адкрыецца. Пра гэта Zerkalo.io распавялі супрацоўнікі. Праўда, дата адкрыцця медцэнтраў пакуль невядомая.

14 чэрвеня ў Міністэрстве аховы здароўя разгледзелі вынікі праверкі «Ладэ», паведаміла супрацоўніца кампаніі. Паводле яе слоў, кампанія працягне працу.

— Адбылося пасяджэнне Міністэрства аховы здароўя, прынялі пастанову адкрыць — распавяла супрацоўніца кампаніі. Дакладныя даты адкрыцця дзяўчына пакуль не ведае.

— Сказалі, на днях будзе вядома, — удакладняе яна.

Журналісты патэлефанавалі ў «Ладэ» як наведвальнікі. Дату аднаўлення працы там пакуль таксама не ведаюць.

— У нас цяпер ёсць запіс да лагапедаў, псіхолагаў і касметолагаў. Астатнія дактары не прымаюць у сувязі з прыпыненнем ліцэнзіі. Тэрмін аднаўлення пакуль не ўдакладняем, чакаем пастановы Міністэрства аховы здароўя, — распавялі ў кол-цэнтры.

Раней кіраўніцтва ацэньвала перспектывы ў дачыненні да рашэння Міністэрства аховы здароўя даволі пазітыўна.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 16 мая прыпыніла дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць прыватных цэнтраў «клініка А1» і «Ладэ». Афіцыйная прычына — «парушэнні выканання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, аб ліцэнзаванні ў гэтых арганізацыях».

Чытайце таксама:

«Ладэ» кашмараць за 2020-ы. Выхаваўчы рэкет, выставілі штраф

Піневіч пракаментаваў «справу траўматолагаў» і сітуацыю з «Ладэ»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30