Знайсці
14.06.2022 / 17:36

Прэм'ер Літвы: Барацьба з бальшавіцкім цмокам яшчэ не скончаная. Адсякаеш адну галаву, вырастае новая

«Яму адсякаюць галаву, на яго месцы вырастае новая», — заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце ў аўторак з нагоды 81-й гадавіны пачатку савецкіх высылак, паведамляе Delfi.lt

Delfi.lt

«Кожны год Дзень смутку і надзеі мае сваё асаблівае адценне. У гэтым годзе ён мае новае значэнне, бо вайна ва Украіне паказала, што барацьба з цмокам бальшавіцкай акупацыі яшчэ не скончаная», — гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра. Паводле яе слоў, раней здавалася, што першай вельмі балючай ранай акупацыі для Літвы была дэпартацыя насельніцтва ў вагонах для жывёл, і ўсё скончылася, калі Літву пакінуў апошні прадстаўнік акупацыйнай арміі, але вайна ва Украіне паказала, што барацьба яшчэ не завяршылася.

«Цяпер мы можам удакладніць, што прыкладаючы велізарныя намаганні ў вайне ва Украіне, каб канчаткова скончыць з гэтай таталітарнай імперыяй, мы пераканаліся, што калі цмоку адсякаюць галаву, вырастае іншая — яшчэ больш лютая», — заявіла кіраўніца урада.

«Мы з'яўляемся нацыяй, якая шмат пакутавала, але менавіта таму мы можам чэрпаць сілу і надзею з нашай гісторыі. Нашы дзяды вытрымалі выпрабаванне выгнаннем, не зламаліся, а галоўнае захавалі чалавечнасць. Гэта ўмацоўвае веру ў тое, што мы вытрымаем і апошнія канвульсіі гэтага шматгаловага цмока і, нарэшце, зможам сказаць, што вельмі доўгая і цяжкая барацьба з савецкім імперыялізмам выйграная», — адзначыла прэм'ер-міністр.

У аўторак у Літве праходзяць мерапрыемствы Дня смутку і надзеі — 14 чэрвеня савецкія ўлады, якія акупавалі краіну 81 год таму, пачалі масавыя дэпартацыі ў глыб Савецкага Саюза.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30