Знайсці
14.06.2022 / 19:17РусŁacБел

«Справа траўматолагаў»: людзі прадаюць кватэры і дамы, каб разлічыцца са следствам па дзесяцікратным мульціплікатары

Працягваецца драматычнае развіццё «справы траўматолагаў», у рамках якой КДБ кашмарыла артапедаў па ўсёй рэспубліцы. Пасля заступніцтва Піневіча і даручэння Лукашэнкі «узяць на парукі» затрыманых тым выставілі драконаўскія ўмовы выхаду. Частка застаецца ў ізалятарах, частка вымушана прадаваць маёмасць, каб разлічыцца. 

Чытайце таксама: «Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Як вядома «Нашай Ніве», абвінавачаным па справе выстаўлены дзесяцікратны мульціплікатар ад «нанесенай шкоды»: у кагосьці сума выкупу перавышае сотню тысяч даляраў.

«Нехта, каб разлічыцца, вымушаны быў прадаць кватэру, нехта — недабудаваны дом. Тыя, хто не прызнаў віну і не сплаціў шкоду, — па-ранейшаму сядзяць. Адказ на пытанні родных кожны дзень ад следчых адзін: «Збірайце грошы»,

— сказаў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца. 

Тыя, хто кампенсаваў «шкоду», адпушчаныя на працоўныя месцы.

«Выйшлі пад запэўніванне следчых аб мяккім прысудзе, які будзе выглядаць як прымусовыя працы па бягучым месцы работы», — дадаў суразмоўца. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера