Знайсці
14.06.2022 / 19:06

Прыёрбанк рэзка і без папярэджання падняў тарыф за валютныя пераводы з-за мяжы

Прыёрбанк павялічыў камісію за валютныя пераводы з-за мяжы, заўважылі чытачы сайта dev.by. З 13 чэрвеня за залічэнне сродкаў, якія паступаюць на рахунак з-за мяжы, банк здымае 3% ад сумы (мінімум 15 рублёў, максімум 2500 рублёў). Гэта не лічачы камісіі за перавод, якую аплачвае адпраўнік.

Фота: priorbank.by

У самім банку dev.by пацвердзілі, што камісія за залічэнне была павялічаная да 3% з 13 чэрвеня. Да 1 чэрвеня банк спаганяў за залічэнне 1% ад сумы, а з 1 чэрвеня да 13-га — 1,8%. Інфармацыя з'явілася на сайце банка ў раздзеле «Дакументы і тарыфы».

Пры гэтым карыстальнікі паслугамі абураюцца, што банк не паведаміў ім рассылкай пра такую важную змену, прытым што ў інтэрнэт-банкінгу Прыёрбанка не высвятляецца інфармацыя пра поўную суму да збірання камісіі і памеру камісіі.

Адзін з чытачоў dev.by заўважыў лішнія спісанні толькі пасля атрымання заробку. Ён працуе як фізасоба па дамове грамадзянска-прававога характару з кліентам з Расіі, і яму ў панядзелак увечары прыйшла сума не тая, якую ён чакаў, а з 3% камісіяй. Пра тое, што з яго знялі 3% камісіі, кліент даведаўся, толькі патэлефанаваўшы ў тэхпадтрымку банка. Дагэтуль з яго гэтак жа сама без папярэджання спісалі і 1% камісію, але тады чалавек гэтага не заўважыў, бо сума была не такой вялікай. Цяпер гэты кліент збіраецца перайсці ў Альфа-Банк, «дзе няма камісій за залічэнне, а ёсць толькі за пераводы». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30