Знайсці
14.06.2022 / 19:28

Грамадзянам Расіі і Беларусі забароняць удзельнічаць у камерцыйных кампаніях, важных для бяспекі Латвіі

Камісія латвійскага Сейма па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі ўхваліла ў канчатковым чытанні папраўкі да закона аб нацыянальнай бяспецы, якія прадугледжваюць забарону на істотны ўдзел капіталаў, якія належаць грамадзянам Расіі і Беларусі, у важных для бяспекі Латвіі кампаніях, піша delfi.lv.

Сейм Латвіі. Фота: DELFI.LV

Папраўкі прадугледжваюць, што грамадзяне Расіі і Беларусі або юрыдычныя асобы, заснаваныя ў гэтых краінах, не могуць набыць значную долю або вырашальнае права голасу ў важным з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі прадпрыемстве. 

Калі грамадзяне Расіі ці Беларусі ўжо маюць значны ўдзел ці вырашальны ўплыў у кампаніях, а таксама з'яўляюцца іх бенефіцыярамі, то з таго дня, як кампанія атрымае статус «значнай для нацыянальнай бяспекі», яны больш не змогуць карыстацца правам голасу ў ім.

Рашэнне прынята ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну, а Беларусь, на думку латвійскіх палітыкаў, з'яўляецца саюзніцай Расіі і ў роўнай ступені адказная за агрэсію. Дэпутаты зыходзілі з таго, што Расія ўжо даўно выкарыстоўвае наяўныя ў яе распараджэнні рэсурсы і інфраструктуру, каб уплываць на прыняцце рашэнняў у краінах, якія выкарыстоўваюць яе прыродныя рэсурсы. Палітычны ўплыў у тым ліку аказваецца праз грамадзян Расіі і Беларусі або кампаніі, у тым ліку шляхам інвеставання ў крытычную інфраструктуру ці паслугі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30