Знайсці
14.06.2022 / 21:45

Якія ўкраінскія прадукты зніклі з беларускіх паліц, а якія яшчэ ёсць?

Roshen, «Чумак», «Мівіна» — раней гэтыя ўкраінскія брэнды можна было знайсці практычна ў кожнай беларускай краме. Але цяпер складскія запасы сціскаюцца, і пакуль без надзеі на хуткае папаўненне. «Анлайнер» паглядзеў, якія ўкраінскія прадукты яшчэ засталіся на беларускіх паліцах і ці ёсць ім замена.

Украінскі кетчуп — усё?

Яшчэ ў сярэдзіне сакавіка паліцы з кетчупамі і таматнай пастай выглядалі больш чым пераканаўча. Брэнды «Чумак», «Торчын», «Шчодры» прапаноўвалі па некалькі відаў соусаў, гарчыцы і аджыкі. Цяпер усё гэта знікла, апошнія рэшткі раскошы — вось гэты соус «Чылі» за 4,06 рубля.

Зрэшты, у многіх іншых крамах і гэтага няма, і падобна, што пра ўкраінскія кетчупы пакуль што трэба забыцца. Вызваленае месца дзеляць беларускія і расійскія прадукты плюс Польшча і Азербайджан, якіх раней у крамах у такіх аб'ёмах не было.

Куды ў такім выпадку сышоў украінскі кетчуп? Брэнд «Торчын» належыць кампаніі Nestle, якая на наступны дзень пасля пачатку баёў закрыла свае вытворчасці і склады ва Украіне. З тых часоў пра аднаўленне вытворчасці навін не было.

Знікненне «Чумака» заўважылі ў літоўскіх гандлёвых сетках і, мяркуючы па ўсім, пакуль ён не даязджае нават да ўкраінскіх крамаў.

Такі асартымент быў у беларускіх крамах у сакавіку 2022 года

Справа ў тым, што вытворчасць і склады «Чумака» знаходзяцца ў Кахоўцы Херсонскай вобласці, якая занятая расійскімі вайскоўцамі. Праз баявыя дзеянні завод не пацярпеў, але з 24 лютага ён не працуе, бо не мае магчымасці вывезці з горада сваю прадукцыю.

На пачатку мая на складах кампаніі былі паўгадавыя запасы, але прадавалі іх толькі крамы ў Кахоўцы, расказваў украінскаму Forbes адзін з саўладальнікаў кампаніі. Прадукцыя «Чумака» у іншых гарадах Украіны заканчваецца (ці ўжо скончылася).

Змены ёсць і на паліцах з локшынай хуткага прыгатавання. У сакавіку аматары ўкраінскай «Мівіны» не адчувалі ніякага дэфіцыту. Цяпер прадукцыю паступова раскупляюць і асартымент пабяднеў.

У сакавіку ў крамах было некалькі відаў самай бюджэтнай локшыны, цяпер ёсць больш дарагая ў раёне 2 рублёў

«Мівіна», як і «Торчын», належыць Nestle, таму вытворчасць і склады закрылі пасля пачатку ваенных дзеянняў. Некалькі гадоў таму ў кампаніі расказвалі, што траціна хуткай локшыны ідзе на экспарт, але і ўнутраны рынак атрымлівае нямала.

Цяпер на ўкраінскім рынку заўважылі, што «Мівіна» знікла з паліц супермаркетаў. «На жаль, з-за актыўных баявых дзеянняў недалёка ад Харкава мы былі вымушаныя прыпыніць працу фабрыкі «Мівіна», бо бяспека нашых супрацоўнікаў — наш галоўны прыярытэт», — так патлумачылі сітуацыю ў кампаніі.

Roshen зачыніў два заводы, для сока не хапае ўпакоўкі

Нават калі вы не вельмі паважаеце гародніну, напэўна маглі бачыць у крамах стройныя шэрагі прадуктаў маркі «Верас». Гэта самы буйны вытворца агароднінных кансерваў ва Украіне, які да нядаўняга часу спраўна адгружаў кабачковую ікру, агуркі і іншае ў Беларусь.

Цэнтральны офіс у кампаніі — у Кіеве, асноўныя сельгасактывы — у самых урадлівых рэгіёнах краіны, Чаркаскай і Мікалаеўскай абласцях.

Мяркуючы па ўсім, праца кампаніі не спынялася. На афіцыйным сайце пісалі, што працуюць «штодня ў надзвычайным рэжыме» і нават выпусцілі новыя прадукты. Але ў Беларусь яны, як і іншая ўкраінская ежа, пакуль не едуць.

На паліцах беларускіх крамаў пакуль ёсць запас. Але відаць, што кошты не закансерваваліся, а за тры месяцы паспелі падрасці: баклажанная ікра каштавала 4,68 рубля, цяпер 5,38, фасоля з грыбамі цяпер каштуе 6,39 замест 5,96.

Цэлыя стэлажы былі занятыя сокамі вытворчасці «Вітмарк-Украіна». Магчыма, назва гэтай кампаніі вам ні пра што не кажа, але такую ўпакоўку з Адэскага завода вы дакладна бачылі.

Тры месяцы таму ў гэтай краме было сем відаў «Адэскага» — застаўся адзін.

Jaffa — таксама сок гэтага вытворцы.

Пасля пачатку баёў на вытворчасці быў дзесьці тыдзень прастою, потым разліў сокаў і нектараў зноў запусцілі. Праўда, некаторыя праблемы ўсё адно ёсць: адэскі порт заблакаваны, і праз яго немагчыма адгрузіць прадукцыю, частка дарог адсутнічае (гэта ўскладняе лагістыку), не хапае ўпакоўкі.

Пюрэ Snail Bob засталося толькі аднаго віду, цана не змянілася.

Пакуль іншую ўкраінскую ежу раскуплялі, кукурузнай крупы, наадварот, стала больш.

Шакаладкі, печыва, вафлі, цукеркі Roshen у наяўнасці. Мабыць, імпарцёры паспелі зрабіць добры запас перад тым, як пастаўкі спыніліся, але асобныя пазіцыі: напрыклад, шакалад Lacmi з малочнай начынкай і вафляй, паспеў падаражэць на 35% (быў 2,65 рубля, стаў 3,59), выпечка Lovita з клубнічным смакам — на 48%.

Менш за ўсё выбару ўкраінскага — у цукерках на вагу.

Сама кампанія Roshen з пачатку баёў перажывае не найлепшыя часы. Дзве фабрыкі — у Кіеве (дзе выпускалі ў асноўным тарты) і Барыспалі — зачынілі, яшчэ дзве — у Вінніцы і Краменчугу — не на поўных магутнасцях, расказваў у сакавіку выданню Forbes гендырэктар і саўладальнік Roshen Вячаслаў Маскалеўскі.

У асноўным попыт — на печыва, шакалад не купляюць, апісваў тое, што адбываецца, топ-менеджар, да таго ж у цэлым попыт прыкметна асеў.

Аналагічна ацэньваў сітуацыю імпарцёр Roshen у Беларусь у сакавіку: прысмакі — гэта не прадмет першай неабходнасці, іх скупляць не будуць, на некаторы час запасаў павінна хапіць. Пакуль прадаюць запасы.

А вось шакаладак Milka ўкраінскай вытворчасці не засталося, толькі расійскія.

Mondelēz International, вытворца ўкраінскіх Milka, паведамляў, што абодва яго заводы сур'ёзна пацярпелі з-за баявых дзеянняў, відавочцы паведамлялі пра пажар на Трасцянецкай кандытарскай фабрыцы.

Mondelēz International ацаніла страты для сябе ў $143 млн. З запасаў украінскай прадукцыі Mondelēz International засталіся абрыкосавыя пірожныя «Барні».

У кампаній, якія займаліся імпартам украінскай прадукцыі ў Беларусь, пакуль няма асаблівых навін: кажуць, што адсочваюць навіны, як і ўсе астатнія, але пакуль ідуць ваенныя дзеянні, пастаўкі наўрад ці будуць.

А што будзе з памідорамі і чарэшняй?

На Камароўцы ўносілі разнастайнасць херсонскія памідоры і кавуны, чарэшня і бульба адусюль. Цяпер мы можам хіба што толькі панастальгіраваць, як гэта было.

У пачатку гэтага года польскія яблыкі патрапілі пад контрсанкцыі, іх спрабавалі замяніць украінскімі (нядоўга).

У Херсонскай вобласці, якую лічаць галоўным пастаўшчыком украінскай гародніны, з лютага ішлі актыўныя баі. Адным з вынікаў стала тое, што першая гародніна з тэрыторый, якія занятыя расійскай арміяй, едзе ва ўсходнім кірунку.

Тыя ж памідоры вырошчваюць ва ўсіх рэгіёнах краіны, але самымі вядомымі былі херсонскія. Узамен гэтага ўкраінцы цяпер чакаюць ураджаю ў Адэскай вобласці.

Тыя, хто купляў гародніну для яе ператварэння ў закаткі, знаёмы з легендарнай украінскай каменнай соллю. «Арцёмсоль» знікла з беларускіх крамаў першай. Дэфіцыту з-за гэтага не ўтварылася, толькі сум па зніклым звыклым прадукце.

Ад супрацоўніцтва ніхто не адмаўляўся — калі гэта стане магчыма, украінскую соль будуць вазіць у Беларусь, расказваў нам імпарцёр. Пакуль жа ніякія пастаўкі немагчымыя: з-за ваенных дзеянняў прадпрыемству, якое знаходзіцца ў Данецкай вобласці, прыйшлося спыніць сваю працу, абсталяванне закансервавалі.

Украінскі бок паведамляў, што з-за абстрэлаў пашкоджаныя руднікі і склад. Запасы гатовай прадукцыі паспелі вывезці, але, тым не менш, Украіне цяпер даводзіцца закупляць больш імпартнай солі: звыклай «Арцёмсолі» няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31