Авіякампанія Turkish Airlines мяняе назву
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў, што назва турэцкай нацыянальнай авіякампаніі на самалётах цяпер будзе падпісаная па-турэцку — Türkiye Hava Yolları. Гэты крок з'яўляецца працягам палітыкі Анкары па прасоўванні на міжнароднай арэне назвы Türkiye замест англамоўнага варыянта Turkey, паведамляе РБК.
Фота: traveldailymedia.com
«Turkey больш няма, ёсць Türkiye. З гэтага часу на фюзеляжы нашых самалётаў мы будзем пісаць Türkiye Hava Yolları замест Turkish Airlines», — сказаў прэзідэнт падчас цырымоніі, прысвечанай запуску ў космас новага спадарожніка Türksat 5B.
Рашэнне аб рэбрэндынгу было прынята ў рамках палітыкі па прызнанні краіны на міжнароднай арэне як Türkiye, а не Turkey, падкрэсліў Эрдаган.
У канцы 2021 года ў рамках гэтай кампаніі быў перайменаваны экспартны брэнд краіны: агульны брэнд турэцкай прадукцыі змяніўся з Made in Turkey на Made in Türkiye.
У пачатку чэрвеня ААН ухваліла просьбу МЗС Турцыі змяніць назву дзяржавы з ранейшага Turkey на Türkiye.
Авіякампанія Turkish Airlines была створан ў 1933 годзе і першапачаткова называлася дзяржаўнай авіяцыйнай адміністрацыяй.
У 1955 годзе кампанія стала называцца Türk Hava Yolları, такая назва наносілася на яе самалёты. У тым жа годзе авіякампанія стала членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA).
Паводле звестак авіяперавозчыка, у 2019 годзе авіякампанія перавезла 74,3 млн пасажыраў.





