Знайсці
14.06.2022 / 22:40РусŁacБел

«Знаходзіла месца нават для жартаў». Як судзяць пенсіянерку Алену Гнаўк

Учора, 13 чэрвеня 2022 года, адбыўся суд над Аленай Гнаук. Пра тое, што суд пройдзе ў адкрытым рэжыме, стала вядома толькі непасрэдна перад ім, таму на пасяджэнні не было нікога, акрамя сведак. Сваякі не адважыліся заклікаць людзей ехаць у Пружаны, бо былі ўпэўненыя, што суд будзе закрытым, піша ў Фэйсбуку дачка 65-гадовай жанчыны Таццяна Мазко.

Гнаўк судзяць па артыкулах 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Ёй пагражае да 6 гадоў зняволення, паўгода яна ўжо адбыла за кратамі.

На судзе Алена Гнаўк паводзіла сябе, як піша дачка, смела і разняволена, знаходзіла месца нават для жартаў. Заявіла адвод пракурору, які не быў прыняты. 

У турме Гнаўк выдаюць ручку толькі на 30-60 хвілін у дзень, таму з-за абмежаванага часу яна не паспявае адказаць на ўсе лісты, але перадае ўсім вялікае прывітанне.

Наступны суд будзе праходзіць таксама ў адкрытым рэжыме 16 чэрвеня ў 14.30 у Пружанскім судзе па адрасе: Пружаны, вул. Свабоды, 25.

Да таго, як патрапіць у турму, у Алены Гнаўк было 17 затрыманняў, 10 адміністрацыйных спраў і штрафаў на 173 базавых велічынь. Таксама Гнаўк па дзвюх крымінальных артыкулах асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Пасля гэтага Гнаўк, аднак, не спыніла актыўную дзейнасць, яна пісала звароты да ўладаў і здымала відэа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930