Знайсці
14.06.2022 / 23:46РусŁacБел

Следчы камітэт расказаў, як вядзецца крымінальная справа супраць Nexta і іншых «тэрарыстаў»

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Сяргей Паско расказаў БелТА, як вядзецца расследаванне «крымінальнай справы аб масавых беспарадках, якія мелі месца ў Менску ў 2020 годзе». З агульнага кантэксту відаць, што гаворка ідзе ў асноўным пра папулярны тэлеграм-канал Nexta, адвольна абвешчаны карнымі органамі спачатку «экстрэмісцкім фармаваннем», а пасля «тэрарыстычнай арганізацыяй». Хоць і ўсе іншыя крытычна настроеныя адносна рэжыму Лукашэнкі рэсурсы фантазіяй следчых сплеценыя ў адну сетку. 

Стваральнік Nexta Сцяпан Пуціла за працай. Фота: Kacper Pempel / Reuters

Паводле Паско, «даказана, што падрыхтоўка да здзяйснення злачынстваў, іх арганізацыя і непасрэднае выкананне, ажыццяўляліся канкрэтнымі групамі грамадзян (фарміраваннямі) з дапамогай створаных і кіраваных імі рэсурсаў сеткі Інтэрнэт».

У Інтэрнэце, паводле функцыянера Следчага камітэта, і ёсць корань праблем, з якімі сутыкнуўся цяперашні палітычны рэжым Беларусі: «Менавіта інтэрнэт-рэсурсы з'явіліся асноўнымі крыніцамі маштабнага распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі інфармацыі, якая навучала і падбухторвала грамадзян да здзяйснення злачынстваў па матывах палітычнай і сацыяльнай варожасці і варожасці. У публікацыях ўтрымліваліся экстрэмісцкія матэрыялы, напоўненыя заклікамі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, і супрацьпраўным паводзінам».

«Інфармацыйная напампоўка людзей», як сцвярджае Паско, «заключалася ў стварэнні і размяшчэнні экстрэмісцкіх матэрыялаў праз больш чым 80 кіраваных яго членамі інтэрнэт-рэсурсаў. Была створана адзіная сістэма дублявання, перадачы і каментаванай падтрымкі адпаведнай інфармацыі».

Удзельнікаў адной толькі нібыта «тэрарыстычнай арганізацыі» выяўлена, паводле слоў функцыянера СК, больш за 70, «нягледзячы на прынятыя імі меры канспірацыі, прыёмы ўтойвання і знішчэння электронных слядоў сваёй злачыннай дзейнасці».

Зусім нядаўна, маўляў, «следчым упраўленнем УСК па горадзе Мінску ва ўзаемадзеянні з ГУБАЗіК МУС затрыманыя адміністратары, якія адказвалі за інфармацыйнае ўздзеянне на жыхароў Гомельскай, Віцебскай і Брэсцкай вобласці, а таксама за кансалідацыю на іх тэрыторыі радыкальнага руху».

Увогуле ж «толькі ў маі бягучага года мінскімі следчымі накіраваныя ў суды іскавыя заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі больш за 55 інтэрнэт-рэсурсаў». 

Таксама «следчымі бесперапынна ўстанаўліваюцца канкрэтныя асобы, якія маюць дачыненне да стварэння і адміністравання такіх рэсурсаў».

У дзеяннях апанентаў рэжыму Следчым камітэтам угледжваюцца «прыкметы цэлага шэрагу наўмысных злачынстваў» па больш чым 10 цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, што пры гэтым забойствы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Рамана Бандарэнкі, як і фальсіфікацыя выбараў застаюцца нерасследаванымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930