Знайсці
15.06.2022 / 08:09РусŁacБел

Столтэнберг: Украіна павінна атрымаць больш цяжкага ўзбраення

Сёння адбудзецца сустрэча ў штаб-кватэры НАТА ў рамках кантактнай групы па падтрымцы Украіны.

Украіна павінна атрымаць больш цяжкай зброі ад краін НАТА, каб супрацьстаяць уварванню РФ, і менавіта гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца ў фармаце кантактнай групы «Рамштайн» ужо сёння. Пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы лідэраў сямі краін НАТА заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

«Украіна павінна атрымаць больш цяжкага ўзбраення. Саюзнікі па НАТА і партнёры далі такую зброю, і нарошчваюць гэтыя намаганні. 15 чэрвеня адбудзецца сустрэча ў штаб-кватэры НАТА ў рамках кантактнай групы па падтрымцы Украіны, — гэта фармат, які быў заснаваны на базе Рамштайн некалькі месяцаў таму. Гэтая група сустракаецца рэгулярна для каардынацыі намаганняў саюзнікаў па НАТА і партнёраў у аказанні розных відаў узбраення і ваеннага абсталявання, уключаючы цяжкія ўзбраенні для Украіны. Яны цалкам ад гэтага залежаць, каб быць здольнымі супрацьстаяць жорсткаму расійскаму ўварванню», — сказаў Столтэнберг.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ паведаміў на прэс-канферэнцыі, што яго краіна разам з Германіяй ужо неўзабаве будуць гатовыя перадаць Украіне 12 самаходных гаўбіц Panzerhaubitze 2000, адразу пасля таго, як украінскія экіпажы завершаць трэніроўкі.

Раней дарадца Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк казаў, што Украіне, каб супрацьстаяць Расіі, неабходна некалькі тысяч адзінак цяжкага ўзбраення. «Буду прамалінейным. Каб скончыць вайну і выкінуць Расію з Украіны, нам патрэбны парытэт цяжкай зброі», — напісаў ён.

У прыватнасці, па словах Падаляка, неабходна:

— 1000 гаўбіц калібру 155 мм;
— 300 РСЗА;
— 500 танкаў;
— 2000 адзінак бранятэхнікі;
— 1000 дронаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930