Знайсці
15.06.2022 / 08:43РусŁacБел

Foreign Policy: Украіна прапануе Вашынгтону пастаўляць ёй звадкаваны прыродны газ па ленд-лізе

Украіне неабходна $8 млрд для імпарту 6 млрд кубаметраў газу да наступлення зімы.

«Украінскія топ-менеджары ў сферы энергетыкі прапануюць Вашынгтону і іншым заходнім сталіцам мноства патэнцыйных рашэнняў для забеспячэння паставак на зіму і павелічэння ўнутранай вытворчасці. Гэта ўключае забеспячэнне міжнароднага фінансавання для закупкі прыроднага газу ў буйных экспарцёраў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, распрацоўку альтэрнатыўных маршрутаў паставак і магчымае пагадненне з Вашынгтонам аб імпарце ЗПГ з ЗША па ленд-лізе», — піша выданне.

Па ягоных звестках, генеральны дырэктар украінскага «Нафтагаза» Юрый Вітрэнка на мінулым тыдні заявіў у Вашынгтоне, што Украіне неабходна $8 млрд для імпарту 6 млрд кубаметраў газу да наступлення зімы.

«У ЗША ёсць вельмі дакладны мандат на наданне неабходнай дапамогі Украіне. Мы хочам структураваць яго разумным чынам, каб не было ніякага цяжару для амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў», — цытуе Вітрэнка Foreign Policy.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930