Знайсці
15.06.2022 / 08:51РусŁacБел

Качанава збірала «экспертную раду» па партыйным будаўніцтве

У Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне экспертнай рады. Яго правяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Абмяркоўвалася «стварэнне і дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў», звяртае ўвагу Reform.news.

Сярод пытанняў пасяджэння называюць:

— мінімальны парог колькасці для стварэння і дзейнасці палітычнай партыі,

— узроставы цэнз заснавальнікаў партый,

— стварэнне арганізацыйных структур у абласцях і сталіцы,

— перыядычнасць абрання кіруючага органа партыі,

— патрабаванні па ліквідацыі партый у выпадку атрымання імі грашовых сродкаў ці іншай маёмасці з замежных крыніц.

Па выніку Савет выказаў меркаванне аб мэтазгоднасці змяненняў законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што партыі ў Беларусі з'явяцца. Аднак у краіне не будзе такіх партый, якія будуць выступаць супраць дзяржавы. На сёння ў Беларусі свабодна дзейнічаюць толькі лаяльныя партыі і псеўдаграмадскія аб'яднанні кшталту БРСМ і Саюза жанчын, задача якіх — імітаваць плюралізм і абслугоўваць інтарэсы ўлады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930