Знайсці
15.06.2022 / 09:49РусŁacБел

На Захадзе разглядаюць тры сцэнарыі развіцця вайны Расіі супраць Украіны

Чыноўнікі і аналітыкі ў краінах Захаду разглядаюць тры асноўныя сцэнарыі таго, як далей можа развівацца вайна Расіі супраць Украіны, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на CNN.

Першы з магчымых сцэнарыяў — што Расія будзе паступова захопліваць новыя і новыя тэрыторыі ў Луганскай і Данецкай абласцях.

Другі сцэнарый — калі ніводны з бакоў не зможа прасоўвацца, і вайна будзе цягнуцца ў пазіцыйнай фазе месяцамі ці нават гадамі, з вялікімі стратамі для абодвух бакоў і наступствамі для сусветнай эканомікі.

Трэці сцэнарый, які лічаць найменш верагодным — што Расія скарэктуе свае мэты, заявіць, што нібыта дасягнула таго, чаго збіралася, і паспрабуе падрыхтаваць глебу для завяршэння баявых дзеянняў.

Калі ж Расіі ўдасца замацавацца на захопленых тэрыторыях, у ЗША апасаюцца, што Пуцін пачне выкарыстоўваць гэтую тэрыторыю ў якасці плацдарма для далейшага наступу ўглыб Украіны.

Эксперты на Захадзе лічаць, што Расія ў баях на ўсходзе Украіны — у больш выгадных умовах за кошт колькаснай перавагі сіл. Аднак пасля цяжкіх баёў з вялікімі стратамі можа адчувацца недахоп асабовага складу. 

Расія магла страціць да траціны сваіх наземных сіл (не ўдакладняецца, гаворка ідзе пра Севераданецкі кірунак ці шырэй). Расіі будзе няпроста дабіцца сур'ёзных дасягненняў без поўнай мабілізацыі, а гэта Пуцін лічыць небяспечным для сябе крокам.

«Думаю, хутка наступіць момант, калі або адзін, або другі бок будзе мець поспех. Альбо РФ дойдзе да Славянска і Краматорска, або ўкраінцы іх там спыняць. А калі ўкраінцы змогуць трымаць там абарону з такім суадносінамі сіл — гэта мае значэнне», — каментуе высокапастаўлены спецыяліст з НАТА.

15 чэрвеня ў Бруселі павінна прайсці трэцяя сустрэча фармату «Рамштайн» наконт скаардынаванай дапамогі зброяй Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
29
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930