Знайсці
15.06.2022 / 09:59

«Ніякіх праблем няма, калі ты прыехаў ва Украіну паміраць». БЧБ-нявесце Іне Зайцавай пагражае дэпартацыя з Украіны

Жанчына павінна выехаць за мяжу да 17 чэрвеня. Назад ва Украіну яе ўжо не пусцяць. Гісторыю распавядае «Свабода». 

Іна Зайцава стала вядомай у Беларусі падчас пратэстаў 2020 года. На шэсці і мітынгі яна выходзіла ў вясельным строі белага і чырвонага колераў, праз што хутка атрымала мянушку БЧБ-нявеста. Удзельнічала Зайцава ў акцыях не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах, ездзіла падтрымліваць рабочых «Гродна Азота». У выніку Іна разам з мужам і двума дзецьмі ў снежні 2020 года з'ехала з Беларусі і пасялілася недалёка ад Кіева, дзе сям’я набыла невялікі вясковы дом.

Летам 2021 года яна атрымала часовы дазвол на жыхарства ва Украіне як пазаштатная журналістка «Белсата». На пачатку чэрвеня 2022 года яго трэба было працягнуць, але з гэтым узніклі праблемы.

«Мне сказалі, што выпусцяць з Украіны без праблем, а вось назад я ўжо не змагу вярнуцца»

«Ва Украіне ў людзей няма ніякіх праблем, калі ты прыехаў паміраць за Украіну, — кажа Іна. — А вось каб жыць тут, з гэтым складаней. У мяне цяпер скончыўся дазвол на жыхарства, і па ўкраінскім законе я павінна выехаць з Украіны, а тады зноў магу заехаць. І на працягу шасці месяцаў змагу зноў займацца дакументамі. Я прыйшла ў мясцовы дэпартамент па міграцыі і кажу ім, што не паспела падаць дакументы на працяг. Яны не прымалі праз ваеннае становішча, а цяпер зноў пачалі. Мне сказалі, што не праблема, маўляў. Едзь за мяжу, вяртайся, і мы вам усё аформім»

Іна паслухала чыноўнікаў і паехала на мяжу Украіны і Малдовы, каб за дзень выехаць і вярнуцца назад да мужа і дзяцей. Усе планы парушылі ўкраінскія памежнікі.

«Яны мне сказалі, што выпусьцяць з Украіны без праблем, а вось назад з Малдовы я ўжо не змагу вярнуцца, — расказвае беларуска. — У іх вайсковы загад. Сказала ім, што ў мяне дом, што я тут жыву, што я да Украіны вельмі лаяльны чалавек. Кажу ім, давайце па-чалавечы неяк падыдзем да гэтага ўсяго. Бо я не хачу парушаць украінскіх законаў. Хачу знаходзіцца легальна».

Па словах Іны, украінскія памежнікі ёй патлумачылі, што законных падставаў для ўезду ва Украіну ў яе пакуль можа быць няшмат: калі муж альбо дзеці — грамадзяне Украіны, альбо патрэбны спэцыяльны дазвол на ўезд у якасці будучага ўдзельніка баявых дзеянняў.

У выніку Іна адмовілася ад ідэі выязджаць у Малдову і вярнулася дадому.

«Немагчыма патрабаваць нечага, калі ты сам гэтага не выконваеш»

«Цяпер я ва Украіне амаль нелегал, — кажа жанчына. — Мой дазвол на жыхарства скончыўся 10 чэрвеня. Я маю сем дзён, каб нейкім чынам выехаць і пасля вярнуцца. З 17 чэрвеня я стану нелегалам цалкам. Тут цяпер блокпасты на кожным кроку, усюды правяраюць дакументы. Што будзе са мной, я не ведаю. Гэта ўсё надзвычай несалідарная пазіцыя, якая прыніжае і крыўдзіць па-чалавечы. Украіна моцна апелюе да еўрапейскіх каштоўнасцяў і салідарнасці. Крыўдзіцца на беларусаў і еўрапейцаў, калі яны не рэагуюць на бягучыя праблемы. І яны правільна гэтага патрабуюць, я абсалютна згодная з украінцамі. Але ж гэта двухбаковы працэс. Немагчыма патрабаваць нечага, калі ты сам гэтага не выконваеш».

Іна расказвае, што пасля публікацыі ў сваім блогу, дзе яна напісала пра гэтыя праблемы, атрымала самыя розныя каментарыі. Збольшага падпісчыкі, у тым ліку ўкраінцы, падтрымалі беларуску. Аднак былі і адваротныя выпадкі.

«Адна ўкраінка мне напісала, што я не маю права пярэчыць, — расказвае беларуска. — Што ідзе вайна, гінуць людзі. І я не маю права абурацца. Сказала ёй, што гэта люстраная сітуацыя. Што было б, каб украінку развярнулі на мяжы з Еўрасаюзам? Гэта быў бы скандал. А яны цяпер робяць тое самае. Адправіць цяпер беларуса ў Беларусь — гэта што можа значыць? У чым розніца? Я ў сваім блогу пра ўсякае пісала. Што, мяне цяпер вернуць у Беларусь пад арышт і, магчыма, пад кулю?»

Па словах Іны, праблема з працягам дазволу на жыхарства ва Украіне цяпер тычыцца не толькі яе, але і іншых беларусаў, а таксама грамадзян іншых краін. Яна кажа, што шмат каго выганяюць з Украіны такім жа чынам, прапаноўваюць ехаць дадому і там афармляць новыя дакументы для ўезду.

Праблемы ўзніклі ў тых, хто не змог да пачатку чэрвеня падаць дакументы на працягненне дазволу на жыхарства. У самой беларускі ён быў аформлены як у пазаштатнай супрацоўніцы тэлеканала «Белсат». Іна кажа, што канал толькі цяпер змог падаць новыя дакументы на яе імя. У аддзеле міграцыйнай службы, куды яна звярталася са сваімі праблемамі, беларуска сустрэла землякоў, якія таксама трапілі ў падобную сітуацыю і не ведалі, што рабіць.

«Паставяць штампы аб забароне на ўезд на пяць гадоў»

Іна мяркуе, што ўкраінскія ўлады маглі б выдаць распараджэнне, якое аўтаматычна працягвала б тэрмін дзеяння ўсіх украінскіх дакументаў замежнікаў да канца вайны. Гэта магло б вырашыць большасць праблем з легалізацыяй і нелегальным становішчам тысяч людзей, не толькі беларусаў. Ёй самой цяпер пагражае штраф — каля 500 даляраў.

«У дадатак, пасля штрафу мяне могуць абавязаць пакінуць тэрыторыю Украіны, — кажа беларуска. — Гэта ў найлепшым выпадку. У найгоршым — вывезуць самі. Хоць я не думаю, што цяпер да такога дойдзе. Хутчэй за ўсё, проста запатрабуюць выехаць, праставяць штампы аб забароне на ўезд ва Украіну на тры альбо пяць гадоў. Як вырашаць памежнікі».

Сітуацыю, у якую трапіла беларуска, ускладняе тое, што ў іх з мужам двое дзяцей, з якіх адно яшчэ ходзіць у садок. Іна кажа, што прасцей прымаць рашэнне аб пераездзе ў новую краіну было б адной, а не калі ў цябе ёсць свой дом і сям’я. Цяпер беларуска з мужам абдумваюць свой далейшы лёс, яны хочуць мець некалькі варыянтаў дзеянняў.

Чытайце таксама: 

«Сукенку нахабна стырылі пад чэснае слова афіцэра». Як цяпер жыве БЧБ-нявеста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31