Знайсці
15.06.2022 / 10:26РусŁacБел

ЗША будуць перадаваць Украіне разведданыя для ўдараў сістэмамі залпавага агню

ЗША плануюць перадаваць Украіне разведвальную інфармацыю для нанясення ўдараў з дапамогай рэактыўных сістэм залпавага агню. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Мінабароны ЗША.

Фота: AP

Па даных Пентагона, цяпер украінскія вайскоўцы заканчваюць навучанне па выкарыстанні сістэм HIMARS і MLRS.

Злучаныя Штаты прызналі, што цяпер у Масквы больш артылерыі, чым у Кіева. Вашынгтон у чарговы раз сказаў, што плануе забяспечыць украінскую армію ўсім неабходным для паражэння цэляў на тэрыторыі Украіны.

У цэлым, паводле слоў спікера, ЗША адобрылі прадастаўленне 108 гаўбіц. Тэарэтычна, HIMARS і MLRS могуць дасягаць цэляў у Расіі.

ЗША заяўлялі, што далёкасць HIMARS, якія пастаўляюцца Кіеву, не будзе перавышаць 80 кіламетраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначаў, што ўкраінскае войска не будзе абстрэльваць грамадзянскія аб'екты ў суседняй краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера