Знайсці
15.06.2022 / 11:05РусŁacБел

Макей: Трэба сказаць дзякуй спадарам санкцыйнікам

Міністр замежных спраў знайшоў плюсы ў санкцыях.

Фота: ТАСС

Санкцыйны ціск, які аказваецца на Беларусь і Расію, з'яўляецца наймагутнейшым каталізатарам далейшага ўмацавання сувязяў і супрацоўніцтва дзвюх краін. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на адкрыцці ў МЗС выставы да 30-годдзя ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй, піша БелТА.

«Трэба сказаць дзякуй спадарам санкцыйнікам за той ціск, які аказваецца на нашы краіны. Перакананы, што мы годна справімся з тымі выклікамі і пагрозамі, якія стаяць перад нашымі дзяржавамі, — заявіў кіраўнік МЗС. — Мы можам канстатаваць, што цяпер узровень нашых адносін высокі як ніколі. І не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Той санкцыйны ціск, які аказваецца на Беларусь і Расію, з'яўляецца наймагутнейшым каталізатарам далейшага ўмацавання нашых сувязей і нашага супрацоўніцтва».

Уладзімір Макей упэўнены, што ў найбліжэйшы час адносіны Беларусі і Расіі выйдуць на яшчэ больш высокі ўзровень, бо ў цяперашні момант ідзе актыўная рэалізацыя палажэнняў, закладзеных у прынятыя раней 28 саюзных праграм.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера