Знайсці
15.06.2022 / 11:21РусŁacБел

Затрыманай падчас рэферэндуму Ірыне Яўмененка далі тры гады хіміі

Жанчыну затрымалі 27 лютага і спачатку асудзілі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу.

Ірына Яўмененка скончыла МДЛУ, мае сваё турыстычнае агенцтва. Працавала настаўніцай французскай мовы ў гімназіі. 

Жанчына была затрыманая 27 лютага, у дзень галасавання на рэферэндуме. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанні паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага.

10 чэрвеня Ірына была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе выпусцілі ў зале суда да накіравання для адбыцця тэрміну пасля амаль чатырох месяцаў у СІЗА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера