Знайсці
15.06.2022 / 12:50

EPAM прадае шэсць кватэр у Мінску

Адна з галоўных айцішных кампаній краіны прадае жыллё. Аб'явы пра будучы аўкцыён, на якім будуць шукаць гаспадароў для шасці мінскіх кватэр, апублікаваныя сёння ў газеце «Звязда». Усе лоты размешчаныя па адрасе Францішка Скарыны, 41. Гэта панэльная «свечка» ў ПВТ 2013 года пабудовы, піша Onliner.by.

Важны момант: усе прапанаваныя кватэры знаходзяцца на першым паверсе. А што па цэнах? Двухпакаёвыя (кватэры пад нумарам 1, 3, 5) плошчай крыху больш за 57 квадратных метраў стартуюць з $60 800 і $60 900 па курсе. Задатак, які трэба ўнесці, каб стаць удзельнікам таргоў, складае $3040 і $3045 у эквіваленце.

З аднапакаёўкамі плошчай 42,7 кв. м сітуацыя такая. За кватэры пад нумарамі 2, 4, 6 просяць па $46 000 па курсе. І задатак у памеры $2300 у эквіваленце.

Жыллё прадаецца з мэбляй, бытавой тэхнікай і неабходнымі для жыцця дробязямі. Прыложкавыя тумбачкі, фен, пісьмовы стол, насценны гадзіннік — усё гэта ўжо будзе вас чакаць. Поўны пералік рэчаў у кожнай кватэры можна паглядзець на сайце «Інстытута нерухомасці і ацэнкі».

Крок аўкцыёну складае 1%. Прадугледжаныя і штрафы за адмову ад дамовы: $12000 у эквіваленце па лотах №1, 3, 5 і $9000 па курсе па лотах №2, 4, 6.

На растэрміноўку пакупнікам разлічваць не даводзіцца: у правілах пазначана, што на працягу 20 каляндарных дзён пасля заключэння дагавора куплі-продажу пераможца на таргах павінен будзе ўнесці ўсю суму на рахунак ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз».

Аўкцыён адбудзецца 19 ліпеня ў 11:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Камсамольская, д. 11, 3-ці паверх, каб. 4. Заявы прымаюцца па 15 ліпеня да 11:00, у працоўныя дні з 8:30 да 12:00, з 13:30 да 16:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Камсамольская, 11, каб. 7.

Адкрыўшы кожную аб'яву, вы можаце заўважыць прыпіску, што цана ўказаная без ПДВ. Але не варта палохацца, яшчэ 20% ад названага кошту плаціць не прыйдзецца. Як удакладнілі ў «Інстытуце нерухомасці і ацэнкі», жылая нерухомасць у Рэспубліцы Беларусь ПДВ не абкладаецца. Таму фінальнай стане тая цана, якая будзе агучаная ў ходзе таргоў. Ніякіх нечаканых надбавак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31