Знайсці
16.06.2022 / 09:33РусŁacБел

Знакаміты беларускі футбаліст Аляксандр Глеб хутка стане дзядулем

Настасся Клімовіч, падчарка Аляксандра Глеба і жонка футбаліста Уладзіслава Клімовіча, расказала ў сацсетках, што чакае дзіця.

Усе фота: _nastik._ / Іnstagram

«Цяжарнасць была запланаваная. Так складвалася, што ўсе нашы сябры паведамлялі пра радаснае папаўненне, і мы вырашылі таксама паспрабаваць.

Я сачыла за новымі сімптомамі — але іх не было. Потым чакала дзень Х. Першы дзень затрымкі, другі… На трэці дзень я з заміраннем сэрца паехала купляць доўгачаканы тэст. І… я ўбачыла гэтыя важныя дзве палоскі!!! Як жа я была рада! Адразу пабегла паведамляць Уладзю, які ляжаў у пакоі і чакаў выніку. Як шкада, што ў той момант я нават не падумала зняць яго рэакцыю. Ён задаволена ўсміхаўся. Мы былі шчаслівыя».

Хацелася адразу падзяліцца гэтай навіной з роднымі! Але не па тэлефоне ж. На наступны дзень мы адправіліся да мам і тат. На гэты раз я ўжо падрыхтавалася, узяла тэлефон і захавала гэтую падзею».

Муж Насты таксама футбаліст — Уладзіслаў Клімовіч, з 2022 года гуляе за венгерскі клуб «Д'ірмот».

Настасся (да замужжа Губарэвіч) магла запомніцца па конкурсе «Міс Беларусь — 2018». Як піша «Камсамолка», у кулуарах тады меркавалі, што ў дзяўчыны вялікія шанцы на перамогу. Анастасія выйшла ў фінал, але не атрымала ніводнага тытула. А перамагла ў конкурсе ў тым годзе Марыя Васілевіч.

У тым жа 2018 годзе Настасся пачала публікаваць шмат сумесных фатаграфій з Уладзіславам Клімовічам. У 2021 годзе пара ўзяла шлюб. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930