Знайсці
15.06.2022 / 16:33

«Блакуюць фінансавыя аперацыі». На што ўплывае ўключэнне чалавека ў «спіс тэрарыстаў»?

10 чэрвеня ў пералік асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, КДБ уключыў яшчэ дзевяцярых чалавек. Цяпер там больш за 70 прозвішчаў беларусаў. Але на што ўплывае ўключэнне чалавека ў гэты пералік?

У заканадаўстве прадугледжана толькі адно абмежаванне для людзей з гэтага спісу: фінансавыя аперацыі для іх блакуюцца.

«Пры спробе перавесці грошы чалавеку, чыё прозвішча ў пераліку асобаў, датычных да тэрарызму, у любой арганізацыі (на пошце, у банку) будзе адмоўлена. Не атрымаецца зрабіць гэта і праз мабільную праграму банка,

— тлумачыць праваабаронца Наста Лойка. — Блакаванне фінансавых аперацый тычыцца і грашовых пераводаў у СІЗА, калі чалавек з пераліку ўжо затрыманы. Гэта тое, з чым я сутыкнулася персанальна — паспрабавала зрабіць грашовы перавод вязню на пошце, яго не прынялі.

Я запоўніла бланк на электронны грашовы перавод, яны сталі яго ўводзіць, і насупраць імя чалавека высвяцілася, што ён у «тэрарыстычным спісе». У мяне папрасілі пашпарт, а ў пераводзе адмовілі.

Адразу ж на пошце перапісалі мае пашпартныя даныя, каб пасля праверыць на датычнасць да фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці».

Праваабаронца звяртае ўвагу, што асуджанаму чалавеку з «тэрарыстычнага спісу» ўсё ж магчыма перадаць грошы. Гэта можна зрабіць праз бухгалтэрыю калоніі. Але для гэтага сваяку трэба прыехаць у калонію фізічна, анлайн перавесці грошы немагчыма.

Пры гэтым Лойка адзначае: гэты пералік вядзецца з 2011 года, і першапачаткова ён выкарыстоўваўся для выканання міжнародных абавязацельстваў па барацьбе з тэрарызмам і абапіраўся на практыку шэрагу краін. У пераліку знаходзіліся людзі і арганізацыі, дзейнасць якіх асуджалася міжнароднай супольнасцю. Але з лістапада 2020 года ў яго сталі трапляць людзі па палітычных матывах (першымі сталі Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч).

Людзей з Беларусі ў спіс у асноўным сталі ўключаць сыходзячы з дзвюх падстаў, якія прадугледжваюцца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 г. № 1256:

«Пункт 5.2. Прысуд суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу, аб прызнанні фізічнай асобы вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных у артыкулах 124-131, 134, 287, 289-293, частцы 4 артыкула 294, часткі 4 артыкула 295, частцы 4 артыкула 309, часткай 3 артыкула 311, артыкулы 322-324, 359, 360, 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

Пункт 5.4. Пастанова аб прыцягненні фізічнай асобы ў якасці абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных у артыкулах 124-131, 134, 287, 289-293, частцы 4 артыкула 294, Часткі 4 артыкула 295, Часткі 4 артыкула 309, часткі 3 артыкула 311, артыкулах 322-324, 359, 360 і 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

«Да 23 мая 2022 года ў пералік траплялі людзі з пункта 5.4. — гэта значыць, дастаткова было прад'яўленага абвінавачвання (выключэнне было толькі ў дачыненні да Міхайлава Ягора, па якім уступіла ў сілу рашэнне суда).

Праваабаронцы ў цэлым крытыкавалі выкарыстанне дадзенага пераліку як рэпрэсіўнага інструмента, але асабліва тое, што пункт 5.4. як падстава для такога спісу парушае прэзумпцыю невінаватасці, — звяртае ўвагу Лойка. — Важна: за сам факт знаходжання ў пераліку людзей не могуць расстраляць! Гэта вырашае толькі суд пры разглядзе крымінальнай справы.

Таксама мы лічым, што выкарыстанне тэрмінаў «тэрарызм» і «экстрэмізм» не можа быць падставай для беспадстаўных абмежаванняў правоў чалавека. На дадзены момант мы фіксуем злоўжыванне такімі паняццямі як рэпрэсіўны інструмент супраць любога іншадумства».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31