Знайсці
15.06.2022 / 18:18РусŁacБел

Спіс пісьменнікаў, чые кнігі трэба прыбраць са школьных бібліятэк, — ці сапраўдны ён? Магчыма, не

Беларуская Рада культуры заявіла, што з'явіўся спіс пісьменнікаў, творы якіх патрабуецца прыбраць са школьных бібліятэк. Усе згаданыя аўтары ўваходзілі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Ці насамрэч цяпер зачышчаюць бібліятэкі ад гэтых кніг? 

 

«Наша Ніва» даведалася пра сітуацыю ў некалькіх бібліятэках. Ні ў адну з іх такі ліст не прыходзіў і вусны загад не спускаўся. Пры гэтым творы Святланы Алексіевіч у некаторых школах сапраўды раней з бібліятэк прыбралі.

Спіс апублікавала Беларуская Рада культуры. «Нам вядома пра два выпадкі, куды прыйшлі такія спісы. Выглядае, што пакуль гэта ініцыятыва абласнога ўзроўню, якая па восені можа пашырыцца. Больш нічога ў мэтах бяспекі паведаміць пакуль не можам», — сказаў «Нашай Ніве» яе заснавальнік Сяргей Будкін.

У афіцыйным Саюзе пісьменнікаў кажуць, што пра зняццё з паліц школьных бібліятэк беларускіх аўтараў не чулі.

«Не можа такога быць. Я не ў курсе. Чаму маглі знікнуць кніжкі? Толькі калі яны старыя, выйшлі з карыстання па эстэтычных прычынах, пацёртыя, то мяняюцца на новыя. Вы запытайцеся ў таго, хто вам пра гэта сказаў», — адказаў Міхаіл Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення гэтага саюза.

Што звяртае ўвагу ў гэтым спісе, апроч таго, што імёны некаторых пісьменнікаў прыведзены з памылкамі?

(Паэта Андрэя Хадановіча запісалі Хадасевічам, а Галіну Каржанеўскую — Каржнеўскай.)

Амаль усе — аўтары-сучаснікі. Скажам, літаратараў-праціўнікаў лукашызму, якія памерлі да 2020 года, у спісе няма (у 2018-м не стала толькі Алеся Рыбака). Ёсць, затое, Алесь Разанаў і Анатоль Вярцінскі, які памерлі за апошні год.

Сам Саюз беларускіх пісьменнікаў ліквідавалі восенню 2021 года.

Два гэтыя факты сведчаць, што апублікаваны спіс мог быць складзены не цяпер, а ў першай палове 2021 года.

Але і па стане на год таму не ўсё там дакладна. Так, Альгерд Бахарэвіч выйшаў з Саюза беларускіх пісьменнікаў яшчэ ў 2011 годзе, а тут ён пазначаны як член саюза.

Да якой жа высновы мы прыходзім? Мы схільныя думаць, што гэтая папера, калі яна сапраўдная, — пералік пісьменнікаў, якіх не рэкамендавалася запрашаць на сустрэчы ў школы. 

Просім нашых чытачоў са школ паведаміць, калі нашы высновы памылковыя. Пішыце ў Тэлеграме ў наш бяспечны @Nasa_Niva_Bot.

Чытайце таксама: 

Газета Лукашэнкі назвала Алексіевіч «больной женщиной» і «старой дурой»

«Пазіцыя не апазіцыйная, а адзіна правільная». Што вядома пра дырэктара медцэнтра, якога абвінавацілі ў супрацоўніцтве з Байполам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930