Знайсці
15.06.2022 / 15:19

Пуцін і Сі Цзіньпін абмеркавалі Украіну. Што вядома

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Падчас якой бакі абмяркоўвалі Украіну, паведамляе National Post.

Фота Getty Images

Як інфармуе выданне, Сі Цзіньпін сказаў прэзідэнту Расіі, што ўсе бакі павінны працаваць над урэгуляваннем сітуацыі ва Украіне ў «адказнай ступені», а таксама заявіў, што Кітай гатовы дапамагчы вырашыць праблему.

«Кожны з зацікаўленых бакоў павінен займаць адказную пазіцыю, спрыяючы правільнаму ўрэгуляванню крызісу ва Украіне. Кітай гатовы працягнуць выконваць сваю канструктыўную ролю», — цытуе выданне кіраўніка Кітая.

Нядаўна СМІ паведамлялі, што Масква прынамсі двойчы ціснула на Пекін, каб той прапанаваў новыя формы эканамічнай падтрымкі. Тым не менш, КНР адмаўлялася ісці супраць санкцый Захаду.

Нядаўна Кітай заявіў, што не дапамагаў Расіі зброяй у вайне супраць Украіны. А кітайска-расійскія адносіны з'яўляюцца «партнёрствам, а не саюзам».

Вось што агенцтва Сіньхуа паведаміла пра размову: «Кітай заўсёды, зыходзячы з гістарычных каранёў украінскага пытання, самастойна выносіць меркаванні, актыўна садзейнічае міру ва ўсім свеце і стабільнасці глабальнай эканомікі. Паводле яго слоў, усе бакі павінны адказным чынам садзейнічаць належнаму ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31