Знайсці
15.06.2022 / 16:07РусŁacБел

Расія запускае ў Беларусь кругавыя турыстычныя цягнікі

Адправіцца ў «Беларускі ваяж» можна будзе 5 і 12 жніўня з Беларускага вакзала Масквы. Для турыстаў будуць даступныя два кругавыя маршруты: Масква — Брэст — Мінск — Масква і Масква — Гродна — Мінск — Масква.

У абодвух выпадках паездка зойме чатыры дні і тры ночы — цягнік будзе адпраўляцца па пятніцах з Беларускага вакзала Масквы і вяртацца ў сталіцу Расіі ў панядзелак, паведамляе Zerkalo.io.

Падарожжа будзе праходзіць у фармаце «гатэль на колах»: ноччу турысты будуць ехаць на цягніку паміж гарадамі, а днём змогуць аглядаць славутасці.

Падчас паездкі па маршруце Масква — Брэст — Мінск — Масква турыстам прапануюць аглядную аўтобусна-пешаходную экскурсію па Брэсце, наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», паездку ў «Белавежскую пушчу» і замкавы комплекс «Мір», а таксама шопінг і экскурсію па Мінску. Кошт — ад 30880 расійскіх рублёў (ад 1840 беларускіх).

У выпадку выбару кругавога маршруту праз Гродна — экскурсія па Гродна, замкавы комплекс «Мір», а таксама экскурсія шопінг і экскурсіі па Мінску. Кошт — ад 27080 расійскіх рублёў (прыкладна 1620 беларускіх).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера