Знайсці
15.06.2022 / 16:03

Двое беларусаў з былога атрада «Ліцвін» загінулі ў аўтааварыі ў Румыніі

Двое грамадзян Беларусі 35 і 27 гадоў загінулі ў аўтааварыі ў аўторак недалёка ад румынскага горада Інсурэцэй у павеце Браіла.

Грамадзяне Беларусі 35 і 27 гадоў загінулі ў аўтааварыі ў аўторак недалёка ад румынскага горада Інсурэцэй. Паводле інфармацыі Reform.by, гэта ўдзельнікі добраахвотніцкага атрада «Ліцвін», які дзейнічаў у Адэсе.

Грузавік пад кіраваннем 51-гадовага мясцовага жыхара раптам выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўто з беларусамі лоб у лоб.

Распачатая крымінальная справа аб ненаўмысным забойстве.

Атрад «Ліцвін» быў сфарміраваны ў Адэсе з беларусаў і налічваў, паводле іх слоў, некалькі дзясяткаў чалавек. Яны планавалі ўступіць ва ўкраінскую тэрабарону. Некалькі тыдняў таму стала вядома, што байцы палка Каліноўскага прыбылі ў Адэсу і распусцілі атрад, абвінаваціўшы іх у бяздзейнасці.

Што беларусы рабілі ў Румыніі, невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30