Знайсці
15.06.2022 / 16:50РусŁacБел

Айцішніца на пенсіі стала ахвярай кіберашуканцаў і страціла больш за 32 тысячы рублёў

Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзеная крымінальная справа аб крадзяжы больш чым 32 тысяч рублёў з карт-рахункаў пенсіянеркі, якая перад тым працавала ў сферы IT. 65-гадовая жанчына стала ахвярай ашуканцаў, якія выкарыстоўваюць Viber.

Як паведамляе СК, днём 13 чэрвеня жанчыне патэлефанаваў невядомы і прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі. Ён сказаў, што ад імя пацярпелай паступіла мноства заявак на крэдыты.

Жанчына запанікавала. Пасля гэтага трубку ўзяў іншы мужчына і заявіў, што ён міліцыянт. У пацвярджэнне нават даслаў у мэсэнджар фатаграфію «пасведчання».

Далей падключыўся трэці махляр. Гэты «менеджар» пераканаў жанчыну паставіць на смартфон мабільную праграму аддаленага доступу і выконваць яго інструкцыі. У выніку жанчына страціла 32 тысячы рублёў. 

«Характэрна, што пацярпелая да нядаўняга часу займала кіраўнічую пасаду ў адной з IT-кампаній і па адукацыі матэматык. Яна зразумела, што, прытрымліваючыся інструкцый зламыснікаў, дазволіла ім аддалены доступ да свайго мабільнага тэлефона, а тыя — атрымалі магчымасць распараджацца яе грашовымі сродкамі. Але зразумела гэта занадта позна», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930