Знайсці
15.06.2022 / 17:45

Bloomberg: Шольц адмовіўся ад поўнай нацыяналізацыі Gazprom Germania, каб «не раззлаваць» Пуціна

Канцлер ФРГ Олаф Шольц адмовіўся ад ідэі поўнай нацыяналізацыі былога нямецкага падраздзялення «Газпрама» Gazprom Germania, бо занепакоены тым, што такое рашэнне «можа раздражняць прэзідэнта РФ Пуціна» і прывесці да спынення паставак расійскага газу. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Былое падраздзяленне «Газпрама» ў красавіку было перададзенае пад кантроль нямецкага энергетычнага рэгулятара. Урад Германіі вырашыў узяць кампанію, якая апынулася пад санкцыямі, пад доўгатэрміновае знешняе кіраванне.

Па словах крыніц, урад Германіі хоча забяспечыць Gazprom Germania шматмільярдную пазыку перад рызыкай магчымага банкруцтва. Гаворка ідзе пра 10 млрд еўра ад Дзяржбанка KfW Group. Пазыка прызначаная для стабілізацыі фінансаў Gazprom Germania і забеспячэння бяспекі паставак.

Адзначаецца, што тэрмін знаходжання Gazprom Germania на апецы нямецкага рэгулятара будзе працягнуты пасля канца верасня, калі заканчваецца бягучы тэрмін, а назва кампаніі з Gazprom Germania GmbH будзе змененая на Securing Energy for Europe GmbH.

Па звестках агенцтва, міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек настойваў на поўнай нацыяналізацыі Gazprom Germania, але гэтую ідэю адхіліў канцлер Олаф Шольц.

Шольц, паводле звестак крыніц выдання, занепакоены тым, што такі крок можа раззлаваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прывесці да абвастрэння супрацьстаяння ў дачыненні да імпарту расійскага газу.

З 4 красавіка кампаніяй кіруе Федэральнае сеткавае агенцтва Германіі (BNetzA). Група Gazprom Germania валодае ў Германіі сховішчам газу і мае глабальную гандлёвую каманду з філіяламі ў Лондане і Сінгапуры.

1 красавіка «Газпрам» спыніў удзел у Gazprom Germania і ўсіх яе актывах. Расія ўвяла санкцыі супраць замежных «дочак» «Газпрама» 11 траўня. Тады ж віцэ-канцлер ФРГ Хабек заявіў, што былыя даччыныя прадпрыемствы расійскай кампаніі перасталі атрымліваць газ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31