Знайсці
15.06.2022 / 18:34

Літоўцы едуць у Беларусь па таннае паліва і цыгарэты, улады і эканамісты занепакоеныя

Жыхары Літвы ездзяць у Беларусь па таннае паліва ды іншыя тавары, паведамляюць прадстаўнікі літоўскага Мытнага дэпартамента. Паводле іх слоў, падчас дзеяння бязвізавага рэжыму плынь легкавых аўтамабіляў павялічылася ў разы. Эканамісты кажуць, што такога нельга дапускаць, бо праз гэткія паводзіны жыхароў Літва пазбаўляецца часткі падаткаў, а грошы ідуць у бюджэт краіны, якая падтрымлівае Крэмль, піша Delfi.lt.

Прадстаўнікі Дэпартамента сказалі Delfi, што паток машын у Беларусь з Літвы вырас у 5 разоў, калі Беларусь увяла бязвіз для грамадзян ЕС. Жыхары ездзяць у Беларусь па танныя паліва і цыгарэты.

«Мы пытаемся ў жыхароў, з якой мэтай яны ездзілі ў суседнюю краіну, яны звычайна нам так адказваюць.

У рэдкіх выпадках наведваюць сваякоў, звычайна едуць па пакупкі, паліва і цыгарэты», — сказала прадстаўніца мытні.

На мінулым тыдні ў аўторак на памежным пераходзе ў Лаварышках праверылі 638 аўтамабіляў, што заязджалі з Беларусі, у красавіку за дзень іх было 136. Паводле звестак на 6 гадзін 13 чэрвеня, у Шальчынінкаі за суткі мяжу перасякаюць 475 легкавікоў з Беларусі.

Прадстаўнікі мытні кажуць, што звычайна тыя, хто заязджае, завозяць стандартны «кошык беларускіх тавараў». «Гэта прадукты, цыгарэты і іншае, а таксама паліва», — заўважылі прадстаўнікі мытні. Акрамя таго, яны адзначаюць, што на мяжы павялічыліся чэргі грузавікоў.

Эканаміст банка Luminor Жыгімантас Маўрыцас запэўніў, што гэтая тэндэнцыя назіраецца не першы год.

«Курыва — асобная тэма. Ні для каго не таямніца, што Беларусь экспартуе большую частку сваіх цыгарэт, але ў статыстыцы экспарту іх няма, паколькі гэта кантрабандны тавар. Можна сказаць, што гэта зброя эканамічнай вайны, з якой Літва не спраўляецца. Камень у наш агарод. Гэта маштабная перавозка кантрабанды. Вязуць вагонамі, грузавікамі і г. д.

Цяпер кантрабандных цыгарэт затрымліваюць больш, чым 5 гадоў таму, з гэтай прычыны Літва пазбаўляецца вялікай колькасці грошай, а Беларусь, убачыўшы, што цягнікоў стала менш, абвясціла акцыю — прыязджайце самі па цыгарэты. Я думаю, няпростая сітуацыя і з палівам, тут таксама трэба больш увагі», — сказаў ён, заўважыўшы, што гэта ўяўляе пагрозу эканоміцы Літвы.

«Вядома, мы павінны быць свядомымі, самі не ездзіць, а з другога боку, можна прыняць нейкія меры, каб не ездзілі.

Пазіцыя Беларусі зразумелая, бо, калі валюты не хапае, хочацца змякчыць уплыў санкцый. Калі людзі прыязджаюць і купляюць, краіна атрымлівае валюту, уплыў санкцый памяншаецца, за валюту Беларусь можа нешта купляць у іншых краінах, уключаючы зброю», — сказаў эканаміст.

«У апошні час многія тыцкаюць пальцамі ў Германію, якая купляе ў Расіі газ, але і мы не святыя», — заўважыў Маўрыцас.

Эканаміст Аляксандр Ізгародзін сказаў, што такія паездкі — аднаразовая з'ява, а не масавая. Паводле яго слоў, у красавіку фіксавалі двухзначны рост рознічнага гандлю, гэта значыць, што жыхары Літвы ахвотна выдаткоўваюць грошы.

«Мне здаецца, большая частка жыхароў нядрэнна спраўляецца з ростам інфляцыі. Вядома, ёсць і тыя, хто шукае альтэрнатыву, але іх меншасць», — мяркуе ён. Ізгародзін дадаў, што людзі едуць у Беларусь і бачаць, што для паездкі патрэбныя час і іншыя рэсурсы.

«Магчыма, гэта больш тычыцца жыхароў памежных раёнаў, але не тых, хто жыве ў цэнтры краіны», — сказаў Ізгародзін.

«Цяпер бюджэт Расіі залежыць ад продажаў нафты і газу, таму наш уклад невялікі, але ў любым выпадку жыхары перад паездкай павінны падумаць, што яны патэнцыйна ўмацоўваюць Беларусь, яе бюджэт, устойлівасць да акцый», — працягнуў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31