Знайсці
15.06.2022 / 19:32РусŁacБел

Гандлёвыя сеткі падоўжылі сацыяльную зніжку да канца 2022 года

Гандлёвыя сеткі падаўжаюць дзеянне дзесяціпрацэнтнай сацыяльнай зніжкі для ўразлівых катэгорый насельніцтва да канца 2022 года. Адпаведнае дадатковае пагадненне паміж МАРГ і прадстаўнікамі буйных гандлёвых сетак было падпісана ў сераду 15 чэрвеня, перадае БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава, са студзеня 2022 года гандлёвымі сеткамі было выпушчана больш за 1,3 мільёна зніжкавых картаў, зніжкі дадзеныя на 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Да пагаднення далучыліся 17 гандлёвых сетак.

Сацыяльная зніжка дзейнічае ў беларускіх крамах з 17 студзеня. Яна даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. У ліку тавараў, на якія яна распаўсюджваецца, — хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловыя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, курынае мяса, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна і іншыя тавары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930